Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік праваабарончага ведамства ААН бачыць пагрозу ў росьце папулізму


Кіраўнік Ведамства ААН па правах чалавека Зэйд Раад эль-Хусэйн заявіў пра пагрозу павелічэньня гвалту ў сьвеце ў выпадку далейшага росту папулізму і дэмагогіі ў сусьветнай палітыцы.

Эль-Хусэйн заклікаў «спыніць» такіх палітыкаў, як лідэр нідэрляндзкіх ультраправых Герт Вілдэрс, якія маніпулююць сьвядомасьцю людзей, выкарыстоўваючы няпоўную праўду, спрашчаючы праблемы ды правакуючы розныя сумнеўныя засьцярогі.

Пра гэта праваабаронца казаў у сваім выступе ў Гаазе — на адкрыцьці Фонду міру, справядлівасьці і бясьпекі. Эль-Хусэйн жорстка скрытыкаваў перадвыбарчую праграму Партыі свабоды Вільдэрса, які абяцае зачыніць мячэці, ісламскія школы, забараніць Каран, павярнуць назад працэс ісламізацыі краіны, зачыніўшы межы і міграцыйныя цэнтры.

На думку праваабаронцы, Вілдэрс мае шмат агульнага з рэспубліканскім кандыдатам у прэзыдэнты ЗША Доналдам Трампам, прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам, лідэрам францускага Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн і лідэрам руху за выхад Брытаніі з ЭЗ Найджэлам Фараджам. Эль-Хусейн бачыць падабенства паміж тактыкай папулістаў і мэтадамі працы з грамадзкай думкай, якія прымяняе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG