Прэзыдэнт ЗША Барак Абама можа сустрэцца з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным у кулюарах саміту краін «Вялікай дваццаткі», які чакаецца на наступным тыдні у Кітаі, паведаміў Белы дом.
Кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня Ўзброеных сілаў ЗША Джозэф Вотэл заявіў, што ў Сырыі ліквідаваныя 25 адсоткаў сіл экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Перадвыбарчы штаб Клінтан вітаў гэтае рашэньне.
Што паказваюць выступы і дыскусіі кандыдатаў у дэпутаты?
30 жніўня суд Першамайскага раёна Менску пакараў штрафам у 50 базавых (1050 рублёў) кандыдатку ў дэпутаты ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Вольгу Маёраву.
Чачэнскія ўцекачы не дачакаліся сустрэчы з генэральным консулам Польшчы ў Берасьці. Усе яны зьехалі з памежнага пункту «Брэст».
Плаўная перадача ўлады ці бойка пад дываном, шанцы эканамічнай лібэралізацыі і ісламскай рэвалюцыі, змаганьне за Ташкент паміж Масквой і Пэкінам — сцэнары разьвіцьця падзеяў ва Ўзбэкістане
Францыя хоча спыніць перамовы па дамове паміж ЗША і ЭЗ аб Трансатлянтычным гандлёвым і інвэстыцыйным партнэрстве.
Ва Ўзбэкістане адмянілі афіцыйныя ўрачыстасьці з нагоды Дня незалежнасьці, які краіна адзначае 1 верасьня.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія сёньня зьявіліся на афіцыйным сайце Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (УЦВГД).
У постсавецкіх краінах, дзе паміралі шматгадовыя аўтарытарныя кіраўнікі, не было прынята сьпяшацца з афіцыйным паведамленьнем аб сьмерці.
Аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомеля разаслаў кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў тэлефанаграму, у якой падкрэсьліваецца, што «Белсат ТВ» і «БАЖ» не зьяўляюцца акрэдытаванымі дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу мусяць завяршыцца да пачатку 2019 году і ніякі перагляд рашэньня Лёндану выйсьці з адзінай Эўропы немагчымы.
У сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» зьявіліся відэаролікі зь пікетаў віцебскіх дэмакратычных актывістаў Тацяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча з падмененым гукавым шэрагам.
«Я вельмі зацікаўлены, каб у наш парлямэнт прыйшлі сапраўдныя прафэсіяналы. Ня важна, хто яны будуць па сваіх палітычных перакананьнях», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі БДІПЧ АБСЭ
ФБР арыштавала мужчыну ў штаце Масачусэтс, які зьбіраўся учыніць замах на прэзыдэнта ЗША Барака Абаму.
Палітыкі і экспэрты Цэнтральнай Азіі факусуюцца на будучыні Ўзбэкістану — самай буйной па колькасьці насельніцтва рэспублікі рэгіёну. Галоўнае пытаньне — хто мог бы зьмяніць Карымава на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Віртуальнае, як мінімум, «суперніцтва» ідзе галоўным чынам паміж прэмʼер-міністрам Шаўкатам Мірзіяевым і віцэ-прэмʼерам Рустамам Азімавым.
«Я вельмі паважаў гэтага чалавека, разумеючы, што ён дыктатар, разумеючы, што ва Ўзбэкістане няма дэмакратыі. Я вельмі дрэнна разьбіраюся ва ўсходніх справах, але як чалавек ён быў вельмі годны».
Што азначаюць кіеўскія заявы міністра замежных справаў Беларусі?
Галоўны рэдактар уплывовага польскага часопіса «Nowa Europa Wschodnia» Анджэй Бжэзецкі ў артыкуле з нагоды 25-годзьдзя незалежнасьці Беларусі піша пра страты й здабыткі беларускай дзяржавы за апошнюю чвэрць стагодзьдзя.
Прыток уцекачоў у Эўропу зьнізіўся. Ці можна сказаць, што мігранцкі крызыс скончыўся?
Падобна, што для стварэньня аднаго з ролікаў выкарыстаныя відэаматэрыялы, зьнятыя міліцэйскімі апэратарамі падчас пікету па зборы подпісаў 27 ліпеня.
На Гарадзеншчыне выбарчая кампанія ідзе па-ранейшаму млява, без зацікаўленасьці выбарцаў. Толькі часам спакой парушаюць дробныя інцыдэнты.
У Савеце міністраў разглядаецца праект бязьвізавага ўезду ў Беларусь для замежных турыстаў з 80 краін.
Кааліцыя «Правы цэнтар» 1 верасьня выведзе сваіх актывістаў на акцыю за свабоду слова. Акцыя пачнецца каля ЦУМа і скончыцца на вуліцы Макаёнка.
Дачка прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава - Лола - напісала ў сацыяльнай сетцы Instagram пра тое, што адбылося зь яе бацькам у гэтыя выходныя дні.
Дамова аб замірэньні паміж урадам Калюмбіі і баевікамі леварадыкальнай групоўкі ФАРК уступіла ў сілу ў панядзелак.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зноў абвінавацілі Службу бясьпекі Ўкраіны (СБУ) у незаконных затрыманьнях людзей і іх таемным утрыманьні пад вартай.
У раптоўнай праверцы Ўзброеных сілаў Расеі возьмуць удзел падразьдзяленьні Міністэрства сувязі, Міністэрства фінансаў, Міністэрства прамысловасьці і гандлю, Фэдэральнае агенцтва па дзяржаўных рэзэрвах і Банк Расеі
Бакі «нармандзкай чацьвёркі» — Нямеччына і Францыя — не задаволеныя вынікамі рэалізацыі менскіх пагадненьняў па нармалізацыі становішча ва Ўкраіне, заявіў журналістам нямецкі міністар замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі Мілаш Зэман лічыць, што спыніць плынь уцекачоў у Эўразьвяз можна за кошт закрыцьця межаў ЭЗ для нелегальных мігрантаў.
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у нядзелю пацьвердзіў гатовасьць вярнуць сьмяротнае пакараньне, калі парлямэнт прагаласуе за гэтую меру. Пра гэта паведамляе Reuters.
На поўначы Сырыі ў нядзелю ня менш за 30 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненьні ў выніку авіяўдараў турэцкай арміі, паведамляе Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека.
Чакаецца, што да канца сёлетняга году ў Нямеччыну прыбудуць каля 300 тысяч уцекачоў, заявіў у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild кіраўнік фэдэральнага ведамства па справах міграцыі і ўцекачоў Франц-Юрген Вайс.
Прэзідэнт Узбэкістану 78-гадовы Іслам Карымаў знаходзіцца на стацыянарным лячэньні, гаворыцца ў распаўсюджаным у нядзелю інфармацыйным паведамленьні кабінэту міністраў Узбэкістану.
Назіральнікі зьвязваюць падзеньне аўтарытэту канцлера Нямеччыны зь яе палітыкай «адчыненых дзьвярэй» у дачыненьні да мігрантаў.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што яго галоўным прыярытэтам у выпадку перамогі на выбарах стане дэпартацыя нелегальных імігрантаў, якія зьдзейснілі злачынствы на тэрыторыі ЗША. Такіх, паводле афіцыйных дадзеных, налічваецца некалькі тысяч.
Ці ёсьць у выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў нейкая скразная, галоўная тэма?
Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця ў Менску, якое адбылося 25 жніўня і было прысьвечана 25-годзьдзю ўваходжаньня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
У цыклі «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — інтэрвію з першым кіраўніком Беларусі Станіславам Шушкевічам, чые імя назаўсёды застанецца ў гісторыі як аднаго з падпісантаў Белавескіх пагадненьняў, у выніку якіх Савецкі Саюз спыніў існаваньне.
У цэнтры Кішынёва прайшоў ваенны парад, з прамовай выступіў прэзыдэнт Мікалаю Цімафці.
Каля 15% кандыдатаў у дэпутаты не зьявіліся на запіс бясплатных выступаў па тэлебачаньні.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй запусьціць працэдуру выхаду з Эўразьвязу без узгадненьня з парлямэнтам.
Рада Бясьпекі ААН у пятніцу 27 жніўня асудзіла Паўночную Карэю за чарговы запуск балістычнай ракеты.
Філёзаф Уладзімер Падгол, кандыдат ад Партыі БНФ, у эфіры «Беларусь-3» выступіў у камізэльцы з надпісам «Куля для прэзідэнта» і ў танкісцкім шаломе.
У чым сэнс для ўлады «справы Эдуарда Пальчыса» і магчымага зьяўленьня новага палітвязьня?
Вугоршчына абвясьціла аб плянах пабудаваць другую загароду на мяжы з Сэрбіяй для абароны ад мігрантаў.
Кандыдат у дэпутаты ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў дамогся, каб магілёўская друкарня надрукавала ягоныя агітацыйныя матэрыялы.
Віцебская абласная ўправа міліцыі загадала аднавіць адміністрацыйную справу за сьпевы на пікеце.
Усяго ў сьпісе зьніклых бязь вестак — каля 500 чалавек. Такія лічбы прывяла ў Менску на прэсавай канфэрэнцыі першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка.
Загрузіць яшчэ