Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычны лёс Ангелы Мэркель сёньня могуць вырашыць усходнія немцы


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

У нядзелю 4 верасьня ў зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія на паўночным усходзе Нямеччыны праходзяць выбары, якія могуць паўплываць на палітычную кар’еру канцлера Ангелы Мэркель.

Пра гэта паведамляе служба ВВС.

Акурат год таму Мэркель вырашыла адкрыць межы Нямеччыны для ўцекачоў, перад гэтым заявіўшы, што «мы маем усе магчымасьці, каб гэта зрабіць».

Гэты крок стаў паваротным момантам у яе палітычнай кар’еры, бо ад таго часу сама канцлер і яе партыя ХДС зрабіліся аб'ектам рэзкай крытыкі.

У Мэкленбургу-Пярэдняй Памэраніі, калі верыць апытаньням грамадзкай думкі, якраз антыімігранцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» можа ўпершыню апярэдзіць ХДС. Адметна, што партыя была ўтворана ўсяго тры гады таму.

На мінулых выбарах у гэтай зямлі перамогу атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя, і чакаецца, што яна застанецца найбуйнейшай партыяй у мясцовым заканадаўчым сходзе.

Вынікі выбараў у Мэкленбургу-Пярэдняй Памэраніі могуць паўплываць на рашэньне Ангелы Мэркель пайсьці на чацьвёрты тэрмін падчас усеагульных выбараў у 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG