Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Самаркандзе рыхтуюцца да пахаваньня Іслама Карымава


Ва Ўзбэкістане ў горадзе Самаркандзе работнікі ўпраўленьня добраўпарадкаваньня, якія мінулую ноч займаліся прыборкай цэнтральных вуліц і сквэраў гораду, працягваюць сваю працу і 2 верасьня.

Як паведамляе ўзбэцкая служба Радыё Свабода, у Самаркандзе будуюць спэцыяльную грабніцу для пахаваньня цела прэзыдэнта Іслама Карымава.


Работы па будаўніцтве грабніцы побач з мячэцьцю Хазрат Хізры недалёка ад маўзалея Шахі Зінда праводзяцца ва ўзмоцненым рэжыме, паводле крыніц Радыё Свабода, да будаўнічых прац прыцягнутыя больш за сотню людзей, на месцы працуе экскаватар, кран і іншая тэхніка.

Дарогі, якія вядуць да мячэці ў Самаркандзе, дзе нарадзіўся Іслам Карымаў, заасфальтавалі за адну ноч.


Раней сёньня дзяржаўнае тэлебачаньне Ўзбэкістану перадало афіцыйнае паведамленьне пра сьмерць прэзыдэнта краіны Іслама Карымава, паклаўшы канец шматдзённым спэкуляцыям вакол гэтага. Па афіцыйнаму паведамленьню, сьмерць наступіла ў пятніцу, 2 верасьня, вечарам, у 20:25 па мясцовым часе.

Пахаваньне адбудзецца ў суботу, 3 верасьня, у горадзе Самаркандзе. Таксама з суботы ва Ўзбэкістане абвяшчаецца трохдзённая жалоба.

Іслам Карымаў было 78 гадоў. Ён нязьменна кіраваў Узбэкістанам апошнія 27 гадоў.

Памёр Іслам Карымаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG