Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына перакінула ў Сырыю дадатковыя танкі


Турэччына ў суботу адправіла новую калёну танкаў у вёску аль-Раі на поўначы Сырыі для барацьбы з групоўкай «Ісламская дзяржава», паведамляюць турэцкія дзяржаўныя інфармагенцтвы.

Паведамляецца, што каля 20 танкаў, а таксама некалькі бронетранспарцёраў перасеклі турэцкую мяжу ў раёне гораду Кілісе. Паводле турэцкіх СМІ, уварваньне суправаджалася абстрэлам пазыцый баявікоў.

Апэрацыя Анкары супраць курдаў і «Ісламскай дзяржавы» пачалася ў канцы жніўня і атрымала назву «Шчыт Эўфрата». Для яе правядзеньня Анкара задзейнічае ваенныя самалёты, танкі і артылерыю. Большая частка зь іх сканцэнтраваная ў памежным горадзе Джараблусе.

У ходзе авіяўдараў у падтрымку турэцкай апэрацыі кааліцыя, якую ўзначальваюць ЗША, выкарыстала бамбавікі A-10 і F-16 і новую мабільную ракетную сыстэму.

«Мінулае начы войскі ЗША нанесьлі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі, паблізу турэцкай мяжы, ужыўшы нядаўна ўзятую на ўзбраеньне сыстэму HIMARS», - паведаміў у «Твітэры» адмысловы прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў кааліцыі па барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» Брэт Макгерк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG