Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі генэрал: «Ісламская дзяржава» страціла ў Сырыі да 25% байцоў


Джозэф Вотэл
Джозэф Вотэл

Кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня Ўзброеных сілаў ЗША Джозэф Вотэл заявіў, што ў Сырыі ліквідаваныя 25 адсоткаў сіл экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

На брыфінгу ў міністэрстве абароны генэрал паведаміў, што ў апошнія дні сілам кааліцыі пад камандаваньнем ЗША ўдалося адбіць напады ІД у горадзе Шададзі на поўначы Сырыі. Вотэл таксама пацьвердзіў, што баевікі цалкам выцесьненыя з гарадоў Манбідж і Джэраблус.

Раней у аўторак сырыйскія дэмакратычныя сілы (СДС), якія абʼядноўваюць арабскія і курдзкія апазыцыйныя фармаваньні, пацьвердзілі, што на поўначы краіны ад панядзелка дзейнічае рэжым спыненьня агню паміж курдзкімі атрадамі Ваеннага савета Джэраблусу і войскамі Турэччыны.

У той жа час камандзір адной з груповак паўстанцаў, якіх падтрымлівае Турэччына, паведаміў аб сутыкненьні з атрадамі СДС на поўдзень ад гораду Джэраблус. Паводле яго, перамірʼя няма — проста наступіла часовая паўза ў ваенных апэрацыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG