Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася мэдычнае заключэньне, ад чаго памёр Карымаў


Іслам Карымаў
Іслам Карымаў

На сайце ўраду Ўзбэкістана апублікавана мэдычнае заключэньне аб хваробе і прычыне сьмерці прэзыдэнта гэтай краіны Іслама Карымава.

Як гаворыцца ў дакумэнце, раніцай 27 жніўня Іслама Карымава даставілі ў клінічны шпіталь Міністэрства аховы здароўя ў беспрытомным стане. Дзеля справядлівасьці, афіцыйна жыхарам краіны пра гэта паведамілі толькі на наступны дзень.

Тэрмінова быў сабраны кансыліюм зь ліку найлепшых эўрапейскіх нэйрахірургаў, кардыёлягаў і рэаніматолягаў, у выніку чаго лекары дыягнаставалі ў хворага інсульт. Неўзабаве сэрца Карымава спынілася, але пацыента здолелі рэанімаваць. Тым ня меней, прэзыдэнт трапіў у «атанічную кому».

Цягам наступных дзён назіраўся «устойлівы прыгнёт біяэлектрычнай актыўнасьці галаўнога мозгу», органы пераставалі працаваць. 2 верасьня а 20-й гадзіне дактары зафіксавалі біялягічную сьмерць. На наступны дзень ён быў пахаваны ў Самаркандзе.

Іслама Карымава назіралі спэцыялісты з Расеі, Нямеччыны, Фінляндыі і Манака.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG