Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэнецца з Пуціным у Гуанчжоў


Уладзімер Пуцін і Барак Абама
Уладзімер Пуцін і Барак Абама

Расейскі бок заяўляе, што ў панядзелак адбудзецца асабістая сустрэча Пуціна і Абамы. Як паведаміў у Twitter журналіст крамлёўскага пулу Дзьмітры Сьмірноў, перамовы лідэраў Расеі і ЗША адбудуцца «ў закрытым рэжыме — без удзелу прэсы нават у пратакольнай частцы».

5 верасьня прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся на палях саміту «Групы дваццаці» ў кітайскім Гуанчжоў з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам і канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, каб абмеркаваць сытуацыю ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва Reuters са спасылкай на заяву неназванага прадстаўніка Белага дому.

4 верасьня ўкраінскае пытаньне на асобных сустрэчах з Аляндам і Мэркель абмяркоўваў таксама прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

У пачатку жніўня Расея заявіла пра магчымасьць сустрэчы ў «нармандзкім фармаце» кіраўнікоў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны на палях саміту ў Кітаі. Але ўжо празь некалькі дзён Пуцін заявіў, што праводзіць саміт у «нармандзкім фармаце» «бессэнсоўна».

Пасьля ў Крамлі заявілі, што плянуюць на палях саміту трохбаковую сустрэчу Пуціна з Аляндам і Мэркель. У канцы Масква паведаміла, што гаворка ідзе ўжо пра дзьве асобныя сустрэчы Пуціна з кіраўнікамі Францыі і Нямеччыны.

У кітайскім горадзе Ханчжоў у нядзелю, 4 верасьня, адкрыўся саміт «Групы дваццаці», у якім прымаюць удзел лідэры найбуйнейшых эканомік сьвету і Эўрапейскага Зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG