Спэцпасланьнік генэральнага сакратара ААН па Сырыі Стафан дэ Містура заявіў, што прыярытэтнай задачай цяпер становіцца дастаўка гуманітарнай дапамогі ва ўсходнія раёны горада Алепа, якія кантралююць сырыйскія паўстанцы.
Дамаск ужо папярэдзіў, што без свайго ўхваленьня не дазволіць адпраўляць што-небудзь у падкантрольныя паўстанцам раёны Алепа.
Рэжым спыненьня агню пачаў дзейнічаць у Сырыі ўвечары 12 верасьня. Яго ўмовы пасьля доўгіх перамоваў ўзгаднілі Расея, якая супрацоўнічае з афіцыйнымі ўладамі Сырыі, і ЗША, якія маюць уплыў на паўстанцкія групоўкі, паведамляе ВВС.