Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль: Сырыйцы ня зьбілі наш самалёт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ізраіль абверг паведамленьні аб тым, што сырыйскія паветраныя сілы зьбілі ізраільскі вайсковы самалёт.

Пра гэта паведаміў тэлеканал «Sky News Arabia». Паводле яго інфармацыі, «армія Ізраілю абвергла сьцьвярджэньні сырыйскіх уладаў аб нібыта зьбітым вайсковым самалёце ВПС Ізраілю і бесьпілётным лятальным апараце».

Раней камандаваньне войскамі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада заявіла, што ў правінцыі Эль-Кунэйтра сырыйскімі сіламі паветранай абароны ноччу быў зьбіты ізраільскі вайсковы самалёт, які спрабаваў атакаваць пазыцыі ўзброеных сілаў Сырыі, а таксама выведвальны бесьпілётнік.

Учора ўвайшло ў сілу пагадненьне аб перамір’і ў Сырыі, дасягнутае пры пасярэдніцтве ЗША і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG