Тэмай абмеркаваньня былі пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама роля парлямэнтаў у актывізацыі гандлёва-эканамічных і рэгіянальных сувязяў паміж Беларусьсю і Славаччынай.
Мадэй паінфармаваў аб стварэньні 9 верасьня ў Нацыянальнай Радзе (парлямэнце) Славаччыны групы дружбы зь Беларусьсю, у склад якой увайшлі 16 дэпутатаў.
«Бакі адзначылі, што стварэньне ў парлямэнце Славаччыны асобнай групы дружбы зь Беларусьсю зьяўляецца сьведчаньнем рэальнай зацікаўленасьці славацкіх парлямэнтарыяў у разьвіцьці супрацоўніцтва зь беларускімі калегамі», — адзначаецца ў паведамленьні беларускага МЗС.
Пра гэта інфармуе БелаПАН.