Якія асаблівасьці сёлетняга сьвяткаваньня Дня волі? Як ставяцца да гэтай даты ўлады? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць Валер Булгакаў, Алесь Чайчыц і Віталь Цыганкоў.
25 сакавіка сьвет адзначае Дзень Волі (Незалежнасьці) — прыняцьце Трэцяй Ўстаўной граматы, якая дэкляравала незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Ёсьць яшчэ неабыякавыя людзі ў Беларусі якія разумеюць што тое, што зараз адбываецца ў Расеі — гэта зло і хлусьня» — напісаў Рыгор Грык у камэнтары на фэйсбуку.
Ён адмаўляе абвінавачаньні, выстаўленыя ў Нашай Ніве. Канкрэтнага адказу, як яму ўдалося пазьбегнуць лёсу сотняў затрыманых, нам атрымаць не ўдалося.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран у сваім велікодным пасланьні заявіў, што Брытанія перад тварам пагрозы тэрарызму павінна адзіным фронтам устаць на абарону хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.
У Сырыі ўрадавыя войскі цалкам вызвалілі гістарычны горад Пальміра ад баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая забароненая ў Расіі і шэрагу іншых краін.
Лідэр падразьдзяленьня міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў сэктары Газа назваў тэракты ў Парыжы і Брусэлі «рэпэтыцыяй перад тым, што чакае ЗША».
Паўночная Карэя выпусьціла прапагандысцкі відэаролік, у якім мадэлюецца ядзерны ўдар па Вашынгтоне. У роліку гучыць папярэджаньне «амэрыканскім імпэрыялістам» не правакаваць КНДР.
Папа Рымскі Францішак у сваім велікодным звароце нагадаў пра нядаўнія выбухі ў Брусэлі.
У італьянскай правінцыі Салерна, што на поўдні краіны, арыштаваны падазраваны ў вырабе падробных дакумэнтаў для ўдзельнікаў нападаў на Парыж у лістападзе мінулага года і на Брусэль у мінулы аўторак.
Масавая акцыя павінна была прайсьці ў нядзелю.
Пра гэта ў інтэрвію газэце «Зьвязда» паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі, палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў.
Бомбы, якія ўзрываюцца ў мірных гарадах — мова новай эпохі, на якой вучыцца размаўляць сьвет сёньня. Што яна азначае для Беларусі? У перадачы «Зона Свабоды» ўдзельнічаюць Сяргей Навумчык, Ян Максімюк, Сяргей Дубавец. Вядучы — Аляксандар Лукашук.
Прэс-сакратар Пуціна усумніўся ў эфэктыўнасьці спробаў палепшыць імідж Расеі.
Аэрапорт Брусэлю ня будзе адкрыты для пасажыраў да 29 сакавіка, гаворыцца ў паведамленьні на яго сайце.
Пасьля яго захопу 18 сакавіка спэцслужбы ў Бэльгіі разьлічвалі многае высьветліць.
Група «Галасуем за выхад», якая лябіруе выхад Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу, апублікавала сьпіс з 250 буйных бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць гэты крок.
Прафэсіяналізм і кампэтэнцыя ўкраінскіх чыноўнікаў знаходзяцца ў дыяпазоне ад 12 да 19 працэнтаў пры неабходнай норме 36 — 87%. Такія лічбы назваў Свабодзе доктар сацыялягічных навук з Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Ўкраіны.
Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што адзін з галоўных камадзіраў, другі па рангу кіраўнік экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Адбул Рахман Мустафа аль-Кадулі (мянушка Хаджы імам) быў забіты ў Іраку.
Ня менш за 22 чалавекі загінулі ў выніку трох выбухаў сьмяротнікаў у горадзе Адэн, на поўдні Емэну. Відавочцы таксама паведамляюць пра дзясяткі параненых, сярод якіх ёсьць жанчыны і дзеці.
Паводле паведамленьняў з Іраку, сьмяротнік падарваў сябе ў натоўпе заўзятараў у канцы футбольнага матчу ў горадзе Іскандэрыя.
1 красавіка матчам «Іслач» — «Нафтан» стартуе чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе. Ці паспрыяе пашырэньне мацнейшага дывізіёну большаму інтарэсу з боку спэцыялістаў і заўзятараў? Ці зьменяць свой падыход да аматараў футболу праваахоўныя органы?
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Двое актывістаў руху «За свабоду» выйшлі 25 сакавіка на плошчу ў Баранавічах з плякатамі, адзначыўшы такім чынам Дзень Волі.
У "Чабурэчнай", якая месьціцца ў будынку, дзе 25 сакавіка 1918 году была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, увечары ў Дзень Волі зачыталі Акт Незалежнасьці Беларусі.
Больш дзясятка чалавек прыйшлі на санкцыянаваны ўладамі пікет у Бярозе з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Дэмакратычныя актывісты Гомеля ў Дзень Волі наведалі месцы жыцьця й пахаваньня выбітных барацьбітоў за свабоду і незалежнасьць Бацькаўшчыны — Палуты Бадуновай, Цімоха Вострыкава, Міхася Жызьнеўскага, Рыгора Клімовіча.
25 сакавіка менчукі і госьці Менску адзначылі 98-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі шэсьцем ад помніка Янку Купалу да ўнівэрсаму «Рыга»..
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Іваноў назваў «тэарэтычна магчымым» абмен украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі пры поўным выкананьні расейскага заканадаўства.
Пра вынікі сёньняшняга адзначэньня Дня Волі ў Менску Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў распавялі карэспандэнту Свабоды.
Сёньня у Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты ўшанавалі Дзень Волі, прайшоўшы з нацыянальнымі сьцягамі ад Майдану Незалежнасьці да месца загібелі Міхася Жызьнеўскага, дзе ўсклалі кветкі да помніка актывісту.
Сёньня ў Менску адбылося шэсьце з нагоды Дня волі. Удзел узялі больш за 2000 чалавек. Напрыканцы шэсьця моладзь скакала пад украінскай крычалку «Хто ня скача — той маскаль».
У Магілёве бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі ўзьняліся зь пешаходнай вуліцы Ленінскай у гонар абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатары акцыі вырашылі пагадзіцца толькі на палову прапанаванага ўладамі шляху. А палова мітынгоўцаў не пагадзілася на іхную прапанову.
Некалькі актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прыйшлі ў райвыканкам і перадалі падарунак чыноўнікам.
Адна частка мітынгоўцаў ад парку Купалы пайшла да другой, якая сабралася ля «Кастрычніка».
Сфатаграфавацца ў ролі вершніка і вершніцы можа другая частка мітынгоўцаў, якая пагадзілася на ўзгодненае ўладамі месца збору.
Сьвяткаваньне скончылася каля ўнівэрсаму "Рыга". Дазволенае ўладамі месца акцыі - Парк Дружбы народаў - удзельнікі праігнаравалі. Паводле розных падлікаў, у сьвяце ў Менску ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек.
Каля паўтысячы-тысячы чалавек ідуць па ходніках, міліцыя не перашкаджае.
На пачатку адзначэньня Дня Волі ў Менску кароткую прамову выказаў заснавальнік «Маладога Фронту», старшыня аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Павал Севярынец.
Свабода вярнулася на месцы, дзе ў 90-х сьвяткавалі Дзень Волі, і параўнала старыя фоты зь цяперашнім станам тых мясьцінаў.
Два міліцыянты сталі сьведкамі адразу на 7 працэсах і заблыталіся ў паказаньнях. Але судовы канвэер не забуксаваў.
Больш за дзясятак берасьцейскіх актывістаў наведалі Трышынскія могілкі, дзе пахаваны адзін зь мясцовых дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі — Адам Трыпус.
Выбары кіраўніка Чачні пройдуць у верасьні 2016 году.
Горацкія актывісты традыцыйна віншавалі студэнтаў раніцай, калі тыя ішлі на заняткі. Інцыдэнтаў з адміністрацыяй вучэльні і зь міліцыяй не было.
Паўнамоцтвы Рамзана Кадырава на пасадзе кіраўніка Чачні завяршаюцца 5 красавіка.
На пачатку году былі маразы. Ня доўга, але былі, і нармальныя такія, пад мінус дваццаць уначы.
«Славенія надзвычай высока ацэньвае пазытыўную ролю Беларусі, якую краіна грае ў рэгіёне, асабліва ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне» — такую заяву зрабіў сёньня віцэ-прэм’ер-міністар, міністар замежных спраў Славеніі Карл Эр’явец.
Калі «Звязда» выходзіла з «Пагоняй» замест зоркі? Хто ўжываў Дзень Волі ў іміджавай рэкляме? Калі «камсамольцы» хадзілі на Чарнобыльскі шлях? Бонусам: Пазьняк пра эротыку, Саладуха пра 80-я, «Знамя юности» пра пэйджэры.
Вітальд Вашчыкоўскі ў Горадні ўсклаў вянок да помніка польскай пісьменьніцы і сказаў пра сябе, што яго можна лічыць тутэйшым: яго маці паходзіць з Ваўкавыску.
Загрузіць яшчэ