У Сырыі ўрадавыя войскі цалкам вызвалілі гістарычны горад Пальміра ад баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая забароненая ў Расеі і шэрагу іншых краін.
Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя мэдыя і праваабаронцы.
Сёньня сырыйскае тэлебачаньне аб’явіла, што войска і атрады народнага апалчэньня цалкам кантралюе Пальміру.
Цэнтр па назіраньні за правамі чалавека ў Сырыі, які базуецца ў Вялікабрытаніі паведамляе, што сёньня раніцай ва ўсходніх частках горада ўсё яшчэ былі чуваць стрэлы, аднак большасьць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» адступілі на ўсход.
Баявікі занялі Пальміру ў траўні мінулага года, зьнішчыўшы некалькі помнікаў антычнай культуры, што кіраўніцтва ЮНЕСКА назвала трагедыяй для ўсяго чалавецтва.
У апошнія месяцы сырыйскія ўрадавыя сілы пры падтрымцы расейскай авіяцыі нанесьлі сур’ёзнае паражэньне групоўцы «Ісламская дзяржава» і апазыцыйнымі паўстанцкімі групоўкамі.