Цяпер прапанова павінна быць адобрана Эўрапарлямэнтам і Эўрапейскай Радай.
Цела 57-гадовага Міхаіла Лесіна было выяўлена 6 лістапада 2015 году ў нумары гатэлю ў Вашынгтоне, прыкмет гвалту выяўлена не было. Неўзабаве Лесін быў пахаваны ў Лос-Анджэлесе.
Расейскія праваслаўныя актывісты заклікалі прызнаць несправядлівасьць разгрому Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы 70 гадоў таму.
Да мяне падышоў спадар, і папрасіў дапамогі. Дазнаўся, што я журналіст, і папрасіў пазнаёміць з «апазыцыяй».
Жыхары Шклова незадаволеныя малымі заробкамі і марудным узьвядзеньнем лядовага палацу. Пра гэта яны паскардзіліся кіраўніцтву кампаніі «Гавары праўду», якое наведала райцэнтар.
Ідэалягічная блізкасьць, падобны стыль палітычнай камунікацыі, спроба дэстабілізаваць палітычную сыстэму ЗША — матывы, па якіх расейскі істэблішмэнт выказваецца на карысьць рэспубліканскага кандыдата Дональда Трампа.
Як працэс украінскай лётчыцы паўплывае на міжнародную рэпутацыю Расеі? Якую ролю будзе адыгрываць Саўчанка ва ўкраінскай палітыцы? Ці абмяняюць яе на расейскіх афіцэраў, затрыманых ва Ўкраіне?
Служба бясьпекі Ўкраіны адсочвае грамадзянаў Украіны, якія ўчыняюць супрацьпраўныя дзеяньні супраць украінскай дзяржавы, незалежна ад іх месцазнаходжаньня.
Пастанова ўраду ад 5 сакавіка аб аб’яднаньні дзевяці беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў ў холдынг сьведчыць пра тое, што сэрыял ці вытворчая драма пад назвай «Мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў» працягваецца.
Ангелу Мэркель на пасадзе канцлера Нямеччыны хочуць бачыць 50 адсоткаў немцаў.
У Менску на ўдзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі працягваюць складаць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Фармальна рашэньне яшчэ мае ўзгадніць Рада Эўразьвязу. Санкцыі працягваюцца да 15 верасьня.
Сёньня за акцыю ў падтрымку ІП 22 лютага ў Менску судзяць Макаева, Казлова і Абрамовіча.
Аляксандар Лукашэнка выказаў задавальненьне тым, што Менск і Брусэль адышлі ад лабавога супрацьстаяньня.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 9 сакавіка накіраваў зварот з гэтым патрабаваньнем у расейскую амбасаду ў Менску.
57 эўрадэпутатаў накіравалі вярхоўнаму прадстаўніку Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыцы Магерыні ліст з прапановай увесьці пэрсанальныя санкцыі ў адносінах да асобаў, адказных за выкраданьне і незаконнае ўвязьненьне Надзеі Саўчанкі ў Расеі.
Надзея Саўчанка адным пальцам выказала стаўленьне да расейскага суду і заявіла, што працягне сухую галадоўку.
Дональд Трамп, які прэтэндуе на вылучэньне кандыдатам на пост прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі, атрымаў 8 сакавіка перамогу на першасных выбарах мінімум у двух з чатырох штатаў, дзе прайшлі партыйныя галасаваньні.
9 сакавіка дэпутату Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня Вячаславу Герасіменку спаўняецца 60 год. Ён уваходзіў у тую групу парлямэнтароў, якія падпісаліся за імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку.
У Менску сёньня зноў заплянаваная акцыя ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую выкралі і судзяць у расейскім судзе.
Адзін з вышэйшых кіраўнікоў «Ісламскай дзяржавы», які паходзіць з Грузіі, магчыма, забіты ў выніку паветранай атакі.
Карэспандэнт Свабоды сустрэўся ў Менску з былым баевіком «ДНР» Раманам Джумаевым, на якога ва Ўкраіне завялі крымінальную справу. Джумаеў не прызнаецца, колькі чалавек ён забіў.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Група дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту заклікала вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах Фэдэрыку Магерыні ўвесьці пэрсанальныя санкцыі супраць Уладзіміра Пуціна і яшчэ 28-мі чалавек з-за незаконнага абыходжаньня з Надзеяй Саўчанкай.
Байцы курдзкіх атрадаў народнай самаабароны, якія ваююць у Сірыі, заявілі, што іншыя паўстанцкія групоўкі наўмысна нанесьлі па іх пазыцыях удар хімічнай зброяй.
Спэцпрадстаўнік ЭЗ па правах чалавека Ламбрынідзіс заўтра сустрэнецца з кіраўніком Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкам.
Два францускія зьнішчальнікі былі ўзьнятыя па трывозе для перахопу двух расейскіх звышгукавых бамбавікоў ТУ-160, якія былі зафіксаваныя над Ла-Маншам за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад францускага берага.
Сёньня у гонар міжнароднага жаночага сьвята актывісты моладзевых нацыяналістычных арганізацыяў сымбалічна заблякавалі ўваход да прадстаўніцтва Эўразьвязу з вымогамі дапамагчы вызваліць Надзею Саўчанку.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую абвінавачваюць у забойстве расейскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 году, ужо пяты дзень трымае сухую галадоўку. Сябры Грамадзка-назіральнай камісіі, якія наведалі яе ў турме, ахарактарызавалі стан Саўчанкі як задавальняючы.
У Кіеве сотні дэманстрантаў, у тым ліку ўкраінскіх заканадаўцаў, выйшлі на марш, патрабуючы вызваліць у Расеі ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. У Маскве на акцыі ў падтрымку Саўчанкі затрымана 35 чалавек.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн заклікаў Расею зрабіць правільны выбар, зьняць усе абвінавачаньні супраць Надзеі Саўчанкі і неадкладна вызваліць яе.
Беларускі палітык Мікола Статкевіч ня раз трымаў галадоўкі і верыць, што яны маюць уплыў. Але ў выпадку Саўчанкі ня можа прадказаць, ці дапаможа галадоўка ў судовым працэсе.
Украінская лётчыца пяты дзень трымае сухую галадоўку ў расейскім СІЗА.
Адзін з самых багатых людзей сьвету перадумаў выстаўляцца незалежным кандыдатам у прэзыдэнты, бо наяўнасьць трэцяга кандыдата толькі дапаможа рэспубліканцам.
Паводле зьвестак генэральнага сакратара NATO, Расея ўжо даўно спрабуе запужаць суседзяў і раскалоць альянс. Ён запэўнівае, што гэтыя высілкі — марныя.
Старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц пасьля сустрэчы кіраўнікоў краінаў ЭЗ з прэм’ерам Турэччыны заявіў, што Ахмет Давутаглу папрасіў дадатковыя 3 мільярды эўра для дапамогі ўцекачам.
Паліцыя ў Маскве ў панядзелак затрымала некалькіх удзельнікаў акцыі ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая ўжо чацьверты дзень трымае сухую галадоўку.
Супрацоўнікі ўкраінскай консульскай службы наведалі Надзею Саўчанку, якая знаходзіцца ў СІЗА нумар 3 Навачаркаску і ўжо чацьвёрты дзень трымае сухую галадоўку. Таксама ў яе быў сьвятар.
Наколькі няроўныя беларусы і беларускі ў грамадзкім жыцьці? Хто больш вінаваты ў гэтай няроўнасьці — улада ці грамадзтва?
Ці зьяўляюцца папярэджаньні «Нашай ніве» і «Ежедневнику», прыкметай таго, што ўлады імкнуцца спалучаць «лібэралізацыю» з карнымі крокамі?
Чаму адмовілі ў правядзеньні шэсьця прадпрымальнікаў Шумчанку і Статкевічу? Як спалучаецца палітычнае і сацыяльнае ў пратэстах ІП? Ці возьме Лябедзька ўдзел у кангрэсе дэмакратычных сілаў, які ладзіць Статкевіч?
7 сакавіка актывісты сабрался каля амбасады Расеі ў Менску на акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, над якой адбываецца суд у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.
Сярод падпісантаў — нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, польская кінарэжысэрка Агнешка Холанд, расейскі гісторык Андрэй Зубаў, францускі філёзаф Бэрнар-Анры Леві.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што расейскія ўлады павінны неадкладна вызваліць украінскую лётчыцу і народнага дэпутата Надзею Саўчанку з-за кратаў.
Яніс Сартс, дырэктар Цэнтру стратэгічных камунікацый НАТО, які базуецца ў Рызе, лічыць, што Расея падагравае незадаволенасьць немцаў міграцыйнай праблемай з мэтай скінуць Ангелу Мэркель з пасады канцлера краіны.
Урад Беларусі прыняў пастанову, згодна зь якой празь месяц будзе ўтвораны новы холдынг, які аб’яднае 9 найбуйнейшых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны.
Чырвоны чалавек быў добры і харошы, калектывіст, атэіст, змагаўся за мір на ўсёй Зямлі. І заўзяты ананімшчык.
14 месцаў у новым складзе славацкага парлямэнту зоймуць дэпутаты партыі, якую многія аглядальнікі характарызуюць як нэанацысцкую. Карэспандэнт Бі-бі-сі Роб Кэмэран паведамляе з Браціславы пра вынікі парлямэнцкіх выбараў.
Сёньня беларускія актывісты заклікалі сабрацца а 18:00 каля амбасады Расеі ў Менску з плякатамі ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
Загрузіць яшчэ