У эфіы тэлеканалу «Россия» 22 сакавіка 2016 расейскі палітык Уладзімір Жырыноўскі пракамэнтаваў сёньняшні тэракт у Брусэлі і, сярод іншага, заявіў: «Тэракты будуць ісьці па ўсёй Эўропе! І нам гэта выгадна. Няхай падыхаюць».
Абвінаваўчы прысуд Надзеі Саўчанцы «быў вынесены ў выніку несправядлівага судовага разбору», заявіла ў аўторак праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся сёньня ў амэрыканскім пасольстве ў Гаване з кубінскімі дысыдэнтамі, праваабаронцамі і грамадзянскімі актывістамі.
Першы за многія гады працоўны візыт міністра замежных справаў Польшчы ў Беларусь пачаўся 22 сакавіка. Пасьля ўскладаньня кветак у Курапатах і размоваў зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем Вітальд Вашчыкоўскі сустрэўся з прэсай.
З 10 раніцы да 18:30 вечара працягваўся ў Менску каля амбасады Расеі пікет актывістаў, якія патрабуюць вызваленьня Надзеі Саўчанкі.
Ці стаў візыт прэзыдэнта ЗША на Кубу праявай новай тактыкі ЗША адносна дыктатарскіх рэжымаў? Які плён дала шматгадовая палітыка санкцыяў? Чаму дыктатары аднолькава рэагуюць на пытаньне пра палітвязьняў?
Кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў у інтэрвію Свабодзе выказаў сваю вэрсію, чаму да Яўгена Баскіна паставіліся больш ляяльна, а Юры Чыж застаецца ў «амэрыканцы».
Магчымыя палітычныя наступствы сэрыі тэрактаў у сталіцы Бэльгіі — зьмена палітыкі адносна мігрантаў, абмежаваньні правоў чалавека, наземная апэрацыі ў Сырыі супраць «Ісламскай дзяржавы».
Прэс-служба Пуціна заяўляе, што ў пытаньні аб абмене ўкраінскай лётчыцы Расея «будзе дзейнічаць у строгай адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам».
Адно з пасяджэньняў прайшло, нягледзячы на тэракты, другое было скасаванае. Ў Эўрапарлямэнце беларусы таксама далучыліся да акцыі падтрымкі Надзеі Саўчанкі.
Макей кажа пра Польшчу, якую ў Менску хочуць бачыць партнэрам і сябрам
Заснавальнік парталу tut.by Юры Зісэр пракамэнтаваў перавод Яўгена Баскіна з СІЗА КДБ.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Ўкраіна «ніколі не прызнае ні судзілішча над Надзеяй Саўчанкай, ні так званага прысуду».
Паводле зьвестак бэльгійскай тэлерадыёкампаніі VRT, колькасьць ахвяраў тэрактаў у Брусэлі ўзрасла да 34 чалавек – 20 чалавек загінулі ў выніку выбухаў у мэтро.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён кампэнсаваў дзяржаве суму шкоды.
Суд у Данецку Растоўскай вобласьці прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай і асудзіў да 22 гадоў зьняволеньня.
Свабодзе ўдалося праз сацыяльныя сеткі зьвязацца зь дзьвюма асобамі, якіх СМІ абвінавацілі ў датычнасьці да брусэльскіх тэрактаў.
Камэры брусэльскага аэрапорту зафіксавалі эвакуацыю пасажыраў з тэрміналаў.
Праваабаронца Тацяна Равяка нэгатыўна выказалася наконт заявы Партыі БНФ, у якой фронтаўцы заклікаюць урад не дапусьціць прытоку сырыйскіх уцекачоў у Беларусь.
Амэрыканская тэлекампанія CNN паведамляе, што прэм'ер-міністар Бэльгіі назваў сёньняшнія падзеі ў Брусэлі тэрактамі. Таксама тэлекампанія сьцьвярджае, што лік ахвяраў дасягнуў 26, а колькасьць параненых большая за 130 чалавек.
Польскі міністар замежных спраў наведаў візавы цэнтар Польшчы, які 18 сакавіка адкрыўся ў гандлёвым цэнтры «Галілеа» на Прывакзальнай плошчы ў Менску.
Пры выбухах у аэрапорце і на станцыі мэтро ў Брусэлі загінуў 21 чалавек, 35 чалавек цяжка параненыя. Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на пажарныя службы. НОВЫЯ ФОТА
Жонка палітыка Міколы Статкевіч знаходзіцца разам зь ім у Брусэлі. Яна падзялілася сваімі ўражаньнямі ў Фэйсбуку.
Упершыню за апошнія 7 гадоў Беларусь наведвае міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. У суседняй Польшчы сочаць за гэтым візытам, асабліва пільна — у падляскім ваяводстве, жыхары якога жывуць з памежнага гандлю зь Беларусьсю.
Першым месцам, якое наведаў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падчас свайго візыту ў Менск, сталі Курапаты, дзе пахаваныя тысячы ахвяраў сталінізму.
Лідэры дзяржаў і ўрадаў краін Эўропы пішуць у Twitter пра шок ад тэракту.
У Брусэлі знаходзіцца дэлегацыя беларускіх палітыкаў у складзе Анатоля Лябедзькі, Аляксея Янукевіча, Уладзімера Някляева, Міколы Статкевіча, Ірыны Вэштард, Юрася Губарэвіча, Сяргея Калякіна і Тацяны Караткевіч.
Падчас свайго гістарычнага візыту на Кубу прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што амэрыканскія заканадаўцы з большай гатоўнасьцю падтрымаюць зьняцьце эмбарга, калі ўбачаць прагрэс у рамках новай палітыкі Кубы.
Польскі міністар замежных спраў наведаў Курапаты. Сёньня ён сустракаецца зь беларускімі ўладамі і апазыцыяй.
«Калі б ведаў, што з Саўчанкі зробяць гераіню, я б яе забіў», — баявік «ЛНР» распавёў, як затрымлівалі Надзею Саўчанку.
Усё вельмі проста: калі твае песьні забараняе дзяржава, але сьпяваюць юнакі ў пераходах, ты – народны.
Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Пэдра Аграмунт заклікае Расею неадкладна вызваліць грамадзянку Ўкраіны Надзею Саўчанку.
Старшыня руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч возьме ўдзел у сустрэчы апазыцыйных палітыкаў зь міністрам замежных спраў Польшчы Вітольдам Вашчыкоўскім.
Апошнім часам акрэсьліўся трэнд на паляпшэньне беларуска-польскіх адносінаў,— заявіў Свабодзе выказаў аналітык BISS Дзяніс Мельянцоў.
Нягледзячы на істотныя рознагалосьсі ў падыходах да праблемаў дэмакратыі і захаваньня правоў чалавека, Злучаныя Штаты і Куба зацікаўлены ў пашырэньні супрацоўніцтва.
Прэм’ер-міністар Косава Іса Мустафа пацьвердзіў, што яго родны брат быў сярод хвалі мігрантаў, якія незаконна перасеклі межы Эўразьвязу ў 2015 годзе і што Нямеччына адмовіла яму ў прытулку.
У заяве, прынятай 19 сакавіка на сойме, Партыя БНФ заклікала ўрад абмежаваць плынь мігрантаў у Беларусь з Сырыі.
Пачаўся гістарычны візыт на Кубу прэзыдэнта ЗША Барака Абамы — упершыню амаль за 90 гадоў амэрыканскі лідэр ступіў на кубінскую зямлю. Апошнім перад ім востраў у 1928-м наведаў тагачасны гаспадар Белага дому Калвін Кулідж.
Афіцыйная цырымонія прывітаньня Абамы прайшла ў гаванскім Палацы Рэспублікі.
Пікет салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, які пачаўся 21 сакавіка каля расейскай амбасады а 12 гадзіне дня, працягваўся да паловы на 7 гадзіну вечара.
Кааліцыя правацэнтрысцкіх партыяў — АГП, БХД і рух «За Свабоду» — адмовіліся ўдзельнічаць у кангрэсе дэмакратычных сілаў, ініцыяваным М.Статкевічам, У. Някляевым, С.Шушкевічам. Чым тлумачыцца гэтая адмова? Ці будзе ўсё ж скліканы кангрэс?
За першыя два месяцы каля 40 допінг-пробаў, здадзеных расейскімі спартоўцамі, далі станоўчы вынік на мэльдоній. Пра гэта паведамляе агенцтва «Р-Спорт» са спасылкай на ўласную крыніцу.
Старшынёй Рады БНР пераабралі Івонку Сурвілу.
Стала вядомая праграма першага за 7 год візыту міністра замежных спраў Польшчы ў Беларусь.
Абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якое пачалося сёння ў Данецкам гарадзкім судзе Растоўскай вобласьці, дазволіць ініцыяваць працэс яе абмену ў адпаведнасьці зь Менскімі пагадненьнямі.
З камяніцы, дзе была камэндатура палка (вядомай па здымку 1919 году) зьнялі сьцягі — беларускі і літоўскі ды «Пагоню».
Пакуль у трансьляцыі вынясеньня выраку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі ў Youtube не адключылі камэнтары, там адбывалася сапраўднае пекла.
Першы за амаль 90 гадоў візыт амэрыканскага прэзыдэнта ў Гавану вянчае пачаты Абамам працэс нармалізацыі амэрыкана-кубінскіх адносінаў, якія на працягу паўстагодзьдзя былі вельмі напружанымі.
Данецкі суд у Растоўскай вобласьці на сёньня завяршыў чытаньне прысуду Надзеі Саўчанцы. Чакаецца, што заўтра пасяджэньне адновіцца а 10-й гадзіне, будуць абвешчаныя высновы суду, а таксама тэрмін пакараньня.
Загрузіць яшчэ