Былы лідэр прафсаюзу «Салідарнасьць» заяўляе, што спачатку ён мусіць сабраць усе доказы памылковасьці абвінавачаньняў Інстытуту нацыянальнай памяці (ІНП).
Экс-прэзыдэнт СССР прыняў сёньня ўдзел у прэзэнтацыі кнігі «Гарбачоў у жыцьці», падрыхтаванай «Гарбачоў-Фондам». Кніга больш чым на 700 старонак выйшла напярэдадні юбілею палітыка, якому 2 сакавіка спаўняецца 85 гадоў.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага інспэктара Смаленскай мытні Ўладзіміра Сафонава.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў па пошце копію пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні, які быў складзены завочна. Дата суду над актывістам пакуль невядомая.
29 лютага ў Менскім гарадзкім судзе пачалі судзіць 17 чалавек. Паводле сьледзтва, яны вінаватыя ў незаконных дзеяньнях, зьвязаных з наркотыкамі, ды ў іншых злачынствах.
За два гады расейскай акупацыі ў Крыме склалася маштабная і комплексная сыстэма палітычных перасьледаў, кажуць украінскія праваабаронцы.
Мігранты, што назьбіраліся на мяжы Грэцыі і Македоніі ў раёне Ідамэні, прарвалі памежныя загароды з дапамогай самаробнага тарана.
Беларускі Хэльсынскі камітэт і праваабарончы цэнтар «Вясна» накіравалі ў міжведамасную экспэртную групу супольныя рэкамэндацыі зьменаў у Выбарчы кодэкс.
У «Клюбе рэдактараў» былі гэтым разам галоўны рэдактар «СБ — Беларусь сегодня» Павал Якубовіч, галоўны рэдактар «Комсомольской правды» в Белоруссии" Галіна Малішэўская, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
Кандыдатаў вылучаць ва ўсіх абласьцях Беларусі і ў Менску. Але на дэпутацкія мандаты ў партыі не разьлічваюць.
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, які ўзяў удзел у перадачы «Клюб рэдактароў», сказаў, што Давыдзька паказаў «Пагоню» на майцы, каб прадэманстраваць гатоўнасьць да дыялёгу ў грамадзтве.
Карэспандэнтка Свабоды пацікавілася ў аднаго з удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў, былога палітвязьня Міколы Аўтуховіча: у чым сутнасьць патрабаваньняў людзей, якія выходзяць на Кастрычніцкую плошчу? Запіс зроблены на мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў 28 лютага ў Менску.
На парлямэнцкіх выбарах у Іране саюзьнікі ўмеранага прэзыдэнта Хасана Рухані дамагліся значных посьпехаў, выйграўшы ўсе 30 месцаў, дадзеныя Тэгерану па акруговых сьпісах.
Інтэрнэт-карыстальнікі падтрымалі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава хэштэгу #Рамзаннеуходи. Пра гэта радыёстанцыі «Гаворыць Масква» распавёў старшыня Саюза чачэнскай моладзі Рустам Тапа.
Кіраўнікі дыпляматычных місій ўшанавалі памяць палітыка хвілінай маўчаньня, а таксама выказалі надзею на тое, што забойцы ня змогуць сысьці ад адказнасьці.
Якімі былі вынікі пасяджэньня ў Менску вышэйшай рады саюзу Беларусі і Расеі?
Палітыка не атрымалася ўгаварыць, сілай весьці ня сталі.
Да дробных бізнэсоўцаў далучыліся актывісты і лідэры апазыцыі. Затрыманьняў не было. Наступная акцыя прадпрымальнікаў адбудзецца 14 сакавіка.
Некалькі соцень пратэстоўцаў пад бела-чырвона-белым сьцягм прыйшлі на Плошчу незалежнасьці.
Пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікі акцыі вырашылі перамясьціцца на плошчу Незалежнасьці.
На мітынгу прадпрымальнікаў прайшоў пэрфоманс «Рынак-222», арганізаваны незалежнай рэжысэркай Вольгай Нікалайчык.
Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн) падтрымлівае аргкамітэт па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) у яго барацьбе «за свабодную і сацыяльную Беларусь».
На выбарах у Іране рэфарматары і ўмераныя кандыдаты атрымалі скрышальную перамогу ў Тэгеране. У ходзе галасаваньня абіраюцца 290 дэпутатаў парлямэнту на чатырохгадовы тэрмін, а таксама 88 багасловаў ў Раду экспэртаў на васьмігадовы тэрмін.
Па пазыцыях некалькіх груповак у правінцыі Алепа былі нанесеныя авіяўдары, паведамляе Сырыйскі цэнтар маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека. За межамі правінцыі Алепа перамір’е, у асноўным, выконваецца.
Брытанскі прэм’ер заклікае прыхільнікаў выхаду краіны з Эўрапейскага Зьвязу задумацца пра магчымыя наступствы. «Такое рашэньне можа стаць «авантурай стагодзьдзя».
Кааліцыя ўмераных сіл, якая падтрымлівае прэзыдэнта Ірану Хасана Роухані, паводле папярэдніх дадзеных, перамагае на ўсеагульных выбарах, якія адбываліся ў пятніцу і суботу.
... я раптам усьвядоміў, што першае забойства ўвайшло ў іхнае жыцьцё раней, чым першае каханьне.
27 лютага ў Кіеве адбылося адкрыцьцё арт-прасторы «Аўтаномус» — першая публічная акцыя Дзяржаўнага прадпрыемства «Крымскі дом», якое працуе цяпер у сьценах гістарычнага будынку старога гіпадрому.
Дэманстранты несьлі партрэты Леха Валэнсы і транспаранты з надпісамі «Валэнса — супэргерой», «Мы салідарныя зь Лехам», «Без Валэнсы не было б свабоды».
Ужо 52% брытанцаў выступаюць за выхад сваёй краіны са складу ЭЗ. Гэта на чатыры працэнты больш, чым месяц таму, сьведчаць апытаньні.
Палітычны спэктакаль расправы над нядбайнымі чыноўнікамі: відовішчы замест хлеба. Ці загарыцца полымя з іскры прадпрымальніцкіх мітынгаў? У перадачы «Зона Свабоды» ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і Віталь Цыганкоў. Вядучая Ганна Соўсь.
Памятныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах Расеі.
Лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч выказаў сваё стаўленьне да паводзінаў Васіля Парфянкова і Эдуарда Лобава, якія ва Ўкраіне ўдзельнічалі ў пагроме расейскіх банкаў.
У Менску ўшанавалі памяць расейскага палітыка Барыса Нямцова, забітага год таму ў цэнтры Масквы. Ініцыявалі памінальную акцыю ў Менску актывісты АГП, якія прапанавалі неабыякавым беларусам прыйсьці да амбасады Расеі.
Дэпутаты парлямэнту Косава абралі прэзыдэнтам самаабвешчанай рэспублікі 47-гадовага Хашыма Тачы, які займаў пасаду міністра замежных спраў.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у інтэрвію тэлеканалу НТВ заявіў, што ягоны час на пасадзе кіраўніка рэгіёну падышоў да канца і на гэтае месца дзяржаве неабходна знайсьці іншага чалавека.
Прэзыдэнцкая газэта «Советская Белоруссия» сёньня апублікавала артыкул, у якім заяўляе пра неабходнасьць абараніць беларускую міліцыю, якая «апынулася пад ударам».
Пабачыла сьвет кніга пад назвай «Званіца. Выбранае ад дыялёгаў». У яе ўвайшлі «дыстанцыйныя» гутаркі-развагі манаха Іаана (у сьвеце паэт і філёзаф Алег Бембель) і літаратара, навукоўца Алеся Клышкі.
Максу Каржу адмовілі ва ўезьдзе ва Ўкраіну. Інфармацыю перадрукавалі беларускія СМІ. Старэйшыя людзі пытаюцца: «хто гэта такі?». А мільёны юных фанатаў перажываюць.
У Маскве апазыцыя выйшла на Марш памяці Барыса Нямцова
Прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе ў Менску Раман Бясьсьмертны лічыць, што насьпявае канфлікт на мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй.
Пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў у Сырыі, дасягнутае пры пасярэдніцтве Расеі і ЗША, афіцыйна набыло моц з 00:00 гадзінаў па дамаскім часе (01.00 па Менску) 27 лютага. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.
Расейская дзелавая газэта «Взгляд» апублікавала артыкул «Праз тры гады надышла чарга Беларусі», у якім заклікае Аляксандра Лукашэнку вызначыцца з кім ён: з Расеяй ці з Эўропай.
«Рыцар году» Міхаіл Пастухоў пра ўказы Лукашэнкі аб памілаваньні карупцыянэраў.
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева прызначыў частковы хатні арышт камандзіру батальёна АУН Міколе Каханіўскаму, якога падазраюць у нападах на офісы «Сбербанка России», «Альфа-банка» і кампаніі Рыната Ахметава 20 лютага ў Кіеве.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Справа яшчэ аднаго «ўкраінскага закладніка» у Расеі развалілася, але яго фігурант застаецца ў турме.
Рассельгаснагляд гатовы забараніць ўвоз гародніны і садавіны з Беларусі па дакумэнтах Кеніі, Індыі і Лібэрыі.
Тры пытаньні да трох аналітыкаў: Уладзімер Глод, Ян Максімюк і Сяргей Навумчык.
У Цюрыху на пазачарговым кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі футболу ФІФА прынялі пакет радыкальных рэформаў ФІФА і абралі новага прэзыдэнта гэтай арганізацыі. Ім стаў караўнік УЭФА Джані Інфантына
Загрузіць яшчэ