Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На актывіста Леаніда Кулакова завочна склалі пратакол за мітынг 22 лютага


Леанід Кулакоў
Леанід Кулакоў

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў па пошце копію пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні, які быў складзены завочна. Дата суду над актывістам пакуль невядомая.

Леаніда Кулакова абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 22 лютага.

Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць прэзыдэнцкага ўказу № 222, якім уводзіцца абавязковая сэртыфікацыя тавараў, якім гандлююць дробныя прадпрымальнікі.

25 лютага грамадзкі актывіст Павал Сяргей па месцы жыхарства ў Маладэчна атрымаў позву для складаньня пратаколу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Яго выклікалі ў Цэнтральны РУУС Менска. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», выклік можа быць зьвязаны з удзелам актывіста ў мітынгу прадпрымальнікаў 22 лютага. Актывіст адмовіўся ісьці ў пастарунак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG