Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі набыло моц пагадненьне аб спыненьні агню


Ілюстрацыйнае фота. У ваколіцах Алепа, пасьля авіяўдару 18 лютага 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. У ваколіцах Алепа, пасьля авіяўдару 18 лютага 2016 году

Пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў у Сырыі, дасягнутае пры пасярэдніцтве Расеі і ЗША, афіцыйна набыло моц з 00:00 гадзінаў па дамаскім часе (01.00 па Менску) 27 лютага. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Гэта першае значнае перамір’е за пяць гадоў грамадзянскай вайны ў краіне. Пры гэтым умовы перамір’я не распаўсюджваюцца на экстрэмісцкія групоўкі, у тым ліку на «Ісламскую дзяржаву».

Неўзабаве пасьля пачатку перамір’я Назіральная рада па правах чалавека ў Сырыі паведаміла, што рэжым спыненьня агню ў цэлым выконваецца ўсімі бакамі канфлікту, хоць пасьля паўночы былі зафіксаваныя нязначныя перастрэлкі ў раёне Дамаска і горада Дэраа.

Спэцпасланьнік ААН па Сырыі Стафан дэ Містура заявіў, што асьцерагаецца спробаў перашкодзіць пасьпяховай рэалізацыі пляну заканчэньня канфлікту.

«Субота стане вельмі важным днём. Напэўна мы ўбачым нямала спробаў, накіраваных на тое, каб зьвесьці на нішто нашыя намаганьні», — сказаў ён.

22 лютага Вашынгтон і Масква паведамілі аб узгадненьні пляну аб умовах і тэрміне спыненьня ваенных дзеяньняў у Сырыі. Улады Сырыі і аб’яднаная апазыцыя, якая ўключае ў сябе розныя групоўкі, заявілі, што прымаюць умовы дамовы, аднак пры выкананьні пэўных умоваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG