Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаленскія мытнікі затрымалі груз польскіх яблыкаў, што ўвозіліся зь Беларусі пад выглядам баўгарскіх лекаў


Польскія яблыкі.
Польскія яблыкі.

Аўтамабіль, які перавозіў польскія яблыкі пад выглядам лекаў з Баўгарыі, затрыманы ў Смаленскай вобласьці. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага інспэктара Смаленскай мытні Ўладзіміра Сафонава.

Паводле яго, суправаджальныя дакумэнты былі выпісаныя на груз мэдыкамэнтаў баўгарскай вытворчасьці агульнай вагой 13 тон. Пры аглядзе грузу замест мэдыкамэнтаў мытнікі выявілі яблыкі, запакаваныя ў кардонныя скрынкі з этыкеткамі, якія пацьвярджаюць іх польскае паходжаньне. Увоз гэтага тавару ў Расею забаронены — такія расейская контрмеры на эўрапейскія санкцыі.

Паводле інфармацыі Смаленскай мытні, аўтамабіль належыць беларускаму перавозчыку. Адпраўніком тавару ў дакумэнтах значыцца фірма, зарэгістраваная ў Менску, а атрымальнікам — смаленская фірма. «Рассельгаснагляд» заняўся далейшай праверкай яблыкаў. Можа быць заведзеная адміністрацыйная справа.

Уладзімер Сафонаў адзначае, што ў лютым мабільныя групы ўжо сутыкаліся з падобным выпадкам, калі пад выглядам піва зь Беларусі ў Расею спрабавалі завезьці яблыкі невядомага паходжаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG