Расейскі радыкальны нацыяналіст Антон Раеўскі (сам ён ня супраць, каб яго называлі «фашыстам») шкадуе, што адправіўся ваяваць за гэтак званую «Наваросію», і распавядае Радыё Свабода пра супрацоўнікаў ФСБ і расейскіх вайскоўцаў, якія курыравалі сэпаратыстаў, пра пастаўкі расейскай зброі ў Славянск і пра тое, чаму ён ня верыць Уладзіміру Пуціну.