Напярэдадні чарговай гадавіны анэксіі Крыма міністры замежных справаў краінаў — сябраў Эўразьвязу абмеркавалі цяперашнюю сытуацыю ў Расеі, адносіны Расеі і ЭЗ, а таксама агульныя прынцыпы, на якіх гэтыя адносіны павінны грунтавацца ў будучыні.
Ці было непазьбежным рашэньне наконт пэнсійнага ўзросту і якая першая рэакцыя грамадзтва? Чаму цяпер гэтае пытаньне стала актуальным? Якія альтэрнатывы гэтай непапулярнай меры?
Сёньня на нарадзе па пытаньнях аплаты жыльлёва-камунальных паслуг кіраўнік краіны заявіў пра неабходнасьць аб’ектыўных тарыфаў і загадаў не зьніжаць іх. 22 лютага, Аляксандар Лукашэнка выказаў абурэньне сытуацыяй з тарыфамі на ЖКГ.
Масква пачне вывад асноўных войскаў з Сырыі 15 сакавіка. Такі загад прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін агучыў на сустрэчы з міністрам абароны Сяргеем Шайгу і кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым.
Ці азначае арышт набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца пачатак кампаніі масавых арыштаў і «раскулачваньня» буйнога бізнэсу?
«Пратэст прадпрымальнікаў усё больш пераўтвараецца ў своеасаблівы Гайд-парк — дзе можна ўсё казаць, але на які мала хто зьвяртае ўвагі».
Кіраўнік дзяржавы даручыў «зрабіць больш жорсткай адказнасьць грамадзян, якія будуць абвінавачаныя ў тым, што хаваюць рэальныя паказаньні прыбораў уліку».
Капыльскі райвыканкам дазволіў мясцоваму актывісту БХД Віктару Дашкевічу правесьці ў горадзе мітынг, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былы палітвязень Сяргей Скрабец пачаў зьбіраць ініцыятыўную групу, якая будзе падтрымліваць яго на сёлетніх парлямэнцкіх выбарах.
Дзьве культурныя падзеі, «добрая і дрэнная», займаюць думкі гэтымі днямі. Пачну з добрай.
Валера Сядова называлі апошнім дысыдэнтам СССР. Зь ягоным імем зьвязаная першая ў Беларусі палітычная галадоўка. 5 сакавіка сёлета яму споўнілася 64 гады. У 2011 годзе ён стаў героем перадачы "Бацькі і дзеці незалежнасьці".
А як бы зваўся ў Гішпаніі Юры Чыж? Думаю, элітай. Бізнэс-элітай, «блізкай да каралеўскай сям’і».
Правая папулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» прайшла ў парлямэнты фэдэральных зямель Бадэн-Вюртэмбэрг, Рэйнлянд-Пфальц і Саксонія-Анхальт.
Сівыя, але баявыя. Удзельнікі гарадзенскай «Паходні» ўспаміналі былыя дні. Клюбу споўнілася трыццаць гадоў.
Мікрааўтобус зь імі затрымалі на выезьдзе з горада — машына нібыта можа быць скрадзеная.
Паводле меркаваньня кіраўніка БТ Генадзя Давыдзькі, швэды два стагодзьдзі таму абрабавалі палову сьвету, таму швэдзкія пэнсіянэры могуць дазволіць сабе вандраваць.
Прэм’ер-міністар Турэччыны Ахмэт Давутаглу паведаміў, што ўлады і сьледчыя не сумняюцца ў тым, што нядзельная атака ў Анкары зьдзейсьненая адной з тэрарыстычных груповак.
Спэцпасланьнік ААН выказаў надзею, што перамовы стануць «зьмястоўнымі».
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.
У Кіеве на майдане Незалежнасьці 13 сакавіка адбылася акцыя «У імя памяці загінуўшых, дзеля абароны жывых», арганізаваная выхадцамі з Луганшчыны і Данеччыны.
На 16-м зьезьдзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) трэці раз абралі старшынёй Ірыну Вештард. За яе прагаласавала 42 з 82 дэлегатаў. За яе суперніка і былога намесьніка Ігара Маслоўскага зь берасьцейскай арганізацыі аддалі свае галасы 38 дэлегатаў.
Але падчас галасаваньня яе перавага над галоўным альтэрнатыўным кандыдатам Ігарам Маслоўскім, якога некаторыя партыйцы называюць чалавекам «Гавары праўду» і абвінавачваюць у спробах захопу партыі, была невялікай.
ЗША і Францыя назвалі правакацыйнымі заявы прадстаўнікоў рэжыму Башара Асада пра нежаданьне весьці перамовы аб будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Сірыі.
Расейская папса служыць адным з галоўных праваднікоў «рускага сьвету» ва Ўкраіне, піша прарэктар Астроскай акадэміі, украінскі філёзаф, пісьменьнік і публіцыст Пятро Кралюк. Прапануем вашай увазе ягоны блог у скароце.
Іран адмовіўся замарозіць здабычу нафты, заблякаваўшы прапановы Расеі і Саудаўскай Арабіі, якія такім чынам хочуць падняць усясьветныя цэны на нафту.
«Ня ешце, рабяты, ва ўлады з нажа, а то вас пасадзяць, як пана Чыжа!» — сьпяваюць героі Лявона Вольскага.
Упершыню за шмат год праварадыкалам дазволілі правесьці дэманстрацыю ў цэнтры Бэрліна. Скандуючы лёзунгі супраць міграцыйнай палітыкі Мэркель, тры тысячы пратэстоўцаў прайшлі каля бундэстагу.
«Чаму вы не ідзеце на зьезд?» – пытаемся мы ў Анатоля Сідарэвіча. «А мне гэта нецікава», — адказвае ён.
Адна з галоўных інтрыгаў цяпершняга зьезду — выбары новага старшыні і яго намесьнікаў. Барацьба будзе ісьці паміж Ірынай Вештард і групай Ігара Маслоўскага.
Калі ўявіць сабе палітычную сцэну за рынг, то можна зь лёгкасьцю заўважыць герояў і антыгерояў, безаглядна сьмелых і сьмелых на словах.
Гэта будзе масавая дробная карупцыя. Калі закон не выконваецца з абодвух бакоў, і калі паўстаюць новыя – негалосныя – правілы.
Згодна з вынікамі апытаньня Інстытута Гаршэніна жыхары Ўкраіны Аляксандру Лукашэнку не давяраюць больш, чым давяраюць.
Прэсавы сакратар КДБ Дзьмітрый Пабяржын адказаў карэспандэнту Свабоды на пытаньне адносна зьвестак пра затрыманьне Юрыя Чыжа.
Прапануем вашай увазе дасьледаваньне пра бізнэс-імпэрыю Юрыя Чыжа, зробленае журналістамі Свабоды ў 2012 годзе.
Лідэру баранавіцкага прадпрымальніцкага руху Міколу Чарнавусу ўручылі позву ў міліцыю на час, калі ў Менску будзе адбывацца мітынг ІП: «Як толькі мітынг, дык мне позва».
Улады КНДР заявілі, што гатовыя нанесьці прэвэнтыўны ўдар па тэрыторыі Паўднёвай Карэі ў адказ на сумесныя вучэньні, якія праводзяць арміі Паўднёвай Карэі і ЗША.
У сацыяльных сетках абмяркоўваюць інфаграфіку пра пэнсійны ўзрост, пададзеную беларускім тэлеканалам АНТ. Карыстальнікі знаходзяць шэраг несупадзеньняў.
Калі б усе краіны жылі па беларускіх законах, сьветам кіравала б яшчэ болей пэнсіянэраў.
Прэзыдэнт Анголы Жузэ Эдуарду душ Сантуш, які бязьзьменна ўзначальвае краіну каля 40 гадоў, заявіў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе.
Бурыцца яшчэ адзін бастыён канструкту сацыяльнай дзяржавы. Пасьля росту камунальных тарыфаў рэжым робіць замах на яшчэ адну сьвятую карову беларускай мадэлі — пэнсійны ўзрост.
Баранавіцкі актывіст Рыгор Грык атрымаў пратакол за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 28 лютага.
Гаворка вядзецца пра ўзгадненьне Ежэлем у 2011 годзе — ён на той час быў міністрам абароны Ўкраіны — пераліку ваеннай маёмасьці Ўзброеных Сіл Украіны, якая падлягае адчужэньню.
Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў сустаршыню БХД Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (10,5 мільёна рублёў) за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 22 лютага.
Толькі ў 2016 годзе гэты мэмарыял ліквідавалі ня менш за пяць разоў.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту заклікалі Эўразьвяз увесьці пэрсанальныя санкцыі супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і яшчэ 28 чалавек, якія маюць дачыненьне да незаконных дзеяньняў адносна ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
Улады Літвы папрасілі пакінуць тэрыторыю краіны здымачную групу тэлеканала «Расея». Напярэдадні тэлевізійнікі з РТР спрабавалі незаконна пранікнуць на мерапрыемства з удзелам міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса і расейскіх апазыцыянэраў.
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк апублікаваў на асабістым сайце ўкраінскую вэрсію свайго інтэрвію брытанскаму штодзёньніку The Financial Times, у якім гаворыцца, што ён кінуў выклік Пятру Парашэнку: «падтрымайце мяне ці звольніце».
13 сакавіка пройдзе зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Падзеі, якія адбываюцца апошнім часам у партыі, пераконваюць, што на чарговым форуме сацыял-дэмакратаў можна чакаць вострых спрэчак і ўнутрыпартыйнай барацьбы.
Барак Абама ў інтэрвію «Атлянтык» сказаў, што Пуцін да яго ніколі не спазьняецца і ацаніў палітыку Расеі ва Ўкраіне і ў Сырыі.
Дзярждэпартамэнт выступіў супраць прылічэньня ў Расеі Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту ЗША да «непажаданых» арганізацыяў.
Загрузіць яшчэ