Двое актывістаў руху «За свабоду» выйшлі 25 сакавіка на плошчу ў Баранавічах з плякатамі, адзначыўшы такім чынам Дзень Волі.
У "Чабурэчнай", якая месьціцца ў будынку, дзе 25 сакавіка 1918 году была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, увечары ў Дзень Волі зачыталі Акт Незалежнасьці Беларусі.
Больш дзясятка чалавек прыйшлі на санкцыянаваны ўладамі пікет у Бярозе з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Дэмакратычныя актывісты Гомеля ў Дзень Волі наведалі месцы жыцьця й пахаваньня выбітных барацьбітоў за свабоду і незалежнасьць Бацькаўшчыны — Палуты Бадуновай, Цімоха Вострыкава, Міхася Жызьнеўскага, Рыгора Клімовіча.
25 сакавіка менчукі і госьці Менску адзначылі 98-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі шэсьцем ад помніка Янку Купалу да ўнівэрсаму «Рыга»..
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Іваноў назваў «тэарэтычна магчымым» абмен украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі пры поўным выкананьні расейскага заканадаўства.
Пра вынікі сёньняшняга адзначэньня Дня Волі ў Менску Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў распавялі карэспандэнту Свабоды.
Сёньня у Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты ўшанавалі Дзень Волі, прайшоўшы з нацыянальнымі сьцягамі ад Майдану Незалежнасьці да месца загібелі Міхася Жызьнеўскага, дзе ўсклалі кветкі да помніка актывісту.
Сёньня ў Менску адбылося шэсьце з нагоды Дня волі. Удзел узялі больш за 2000 чалавек. Напрыканцы шэсьця моладзь скакала пад украінскай крычалку «Хто ня скача — той маскаль».
У Магілёве бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі ўзьняліся зь пешаходнай вуліцы Ленінскай у гонар абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатары акцыі вырашылі пагадзіцца толькі на палову прапанаванага ўладамі шляху. А палова мітынгоўцаў не пагадзілася на іхную прапанову.
Некалькі актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прыйшлі ў райвыканкам і перадалі падарунак чыноўнікам.
Адна частка мітынгоўцаў ад парку Купалы пайшла да другой, якая сабралася ля «Кастрычніка».
Сфатаграфавацца ў ролі вершніка і вершніцы можа другая частка мітынгоўцаў, якая пагадзілася на ўзгодненае ўладамі месца збору.
Сьвяткаваньне скончылася каля ўнівэрсаму "Рыга". Дазволенае ўладамі месца акцыі - Парк Дружбы народаў - удзельнікі праігнаравалі. Паводле розных падлікаў, у сьвяце ў Менску ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек.
Каля паўтысячы-тысячы чалавек ідуць па ходніках, міліцыя не перашкаджае.
На пачатку адзначэньня Дня Волі ў Менску кароткую прамову выказаў заснавальнік «Маладога Фронту», старшыня аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Павал Севярынец.
Свабода вярнулася на месцы, дзе ў 90-х сьвяткавалі Дзень Волі, і параўнала старыя фоты зь цяперашнім станам тых мясьцінаў.
Два міліцыянты сталі сьведкамі адразу на 7 працэсах і заблыталіся ў паказаньнях. Але судовы канвэер не забуксаваў.
Больш за дзясятак берасьцейскіх актывістаў наведалі Трышынскія могілкі, дзе пахаваны адзін зь мясцовых дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі — Адам Трыпус.
Выбары кіраўніка Чачні пройдуць у верасьні 2016 году.
Горацкія актывісты традыцыйна віншавалі студэнтаў раніцай, калі тыя ішлі на заняткі. Інцыдэнтаў з адміністрацыяй вучэльні і зь міліцыяй не было.
Паўнамоцтвы Рамзана Кадырава на пасадзе кіраўніка Чачні завяршаюцца 5 красавіка.
На пачатку году былі маразы. Ня доўга, але былі, і нармальныя такія, пад мінус дваццаць уначы.
«Славенія надзвычай высока ацэньвае пазытыўную ролю Беларусі, якую краіна грае ў рэгіёне, асабліва ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне» — такую заяву зрабіў сёньня віцэ-прэм’ер-міністар, міністар замежных спраў Славеніі Карл Эр’явец.
Калі «Звязда» выходзіла з «Пагоняй» замест зоркі? Хто ўжываў Дзень Волі ў іміджавай рэкляме? Калі «камсамольцы» хадзілі на Чарнобыльскі шлях? Бонусам: Пазьняк пра эротыку, Саладуха пра 80-я, «Знамя юности» пра пэйджэры.
Вітальд Вашчыкоўскі ў Горадні ўсклаў вянок да помніка польскай пісьменьніцы і сказаў пра сябе, што яго можна лічыць тутэйшым: яго маці паходзіць з Ваўкавыску.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заяўляе, што санкцыі супраць Расеі будуць зьнятыя пры ўмове поўнага выкананьня Масквой менскіх дамоўленасьцяў.
Кароткі агляд пра тое, як Дзень незалежнасьці Беларусі эміграваў на Захад, а потым вярнуўся дадому і пераўтварыўся ў Дзень Волі.
Улады пацьвердзілі абвешчаную раней колькасьць забітых, дзясяткі пацярпелых застаюцца ў бальніцах у палатах інтэнсіўнай дапамогі.
Перамовы ў Маскве праходзілі ў абстаноўцы абвастрэньня супярэчнасьцяў паміж Масквой і Вашынгтонам і спробаў абодвух бакоў зьняць напружанасьць.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк тлумачыць, што такое Рада БНР у сучасным сьвеце.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.
Тры пытаньні да трох аналітыкаў. Удзельнічаюць Алег Грузьдзіловіч, Валянцін Жданко і Сяргей Навумчык.
У многіх беларусаў, што называецца, адлягло ад сэрца, калі не пацьвердзілася інфармацыя, што гомельскія беларусы Аляксей і Іван Доўбашы маюць дачыненьне да тэрарыстычных выбухаў у міжнародным аэрапорце бэльгійскай сталіцы.
У Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Менску адкрылася дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
«Разумеем, што на вас абрынулася прапаганда Крамля і вам цяжка зразумець, што ў нас адбываецца», — інтэрвію з украінскімі акторамі, якія прыехалі ў Магілёў на форум моладзевых тэатраў.
Па словах спадара Румаса, цяпер з кіраўніцтвам Менгарвыканкаму абмяркоўваюцца магчымыя шляхі выйсьця з сытуацыі, кардынальнага паляпшэньня ў якой пакуль не прадбачыцца.
Ці зблізіліся меркаваньні «афіцыйных» і «незалежных» гісторыкаў наконт значэньня БНР у беларускай гісторыі? Што трэба рабіць 25 сакавіка — сьвяткаваць ці пратэставаць?
Восем гадоў пайшло на расьсьледаваньне злачынстваў, учыненых былым лідэрам басьнійскіх сэрбаў у гады Балканскай вайны ў 1990-х гадах.
Помнік загінулым за Ўкраіну беларусам будзе адкрыты 28 сакавіка на Беларускай вуліцы, 22 у Кіеве.
Каля 700 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна пранікнуць празь Беларусь у краіны Эўразьвязу, былі затрыманыя летась непасрэдна на мяжы.
25 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачнецца разгляд адміністрацыйных спраў супраць актывістаў, якія пікетавалі расейскую амбасаду ў Менску з патрабаваньнем вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.
Журналісты адвезьлі гуманітарную дапамагу ў акупаваны Данбас у абыход украінскіх законаў. Адным зь іхніх праваднікоў быў баявік ДНР зь Менску па мянушцы «Серб», раней асуджаны ў Беларусі за забойства.
Крымінальная справа аб зьбіцьці падчас затрыманьня фігуранта «справы графіцістаў» Вячаслава Касінерава прыпыненая.
24 сакавіка 1996 году адбылася першая масавая акцыя легендарнай «Менскай вясны», якая ўратавала Беларусь ад аншлюсу. 12 фактаў, якія трэба ведаць пра падзеі 1996 году.
Сама прырода – дактыляскапічны малюнак на пальцы – робіць нас – кожнага – непаўторным, унікальным, адзіным такім на ўсім сьвеце.
Ці стануць краіны Балтыі галоўным калідорам нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз?
25 сакавіка ў Бярозе (Берасьцейшчына) адбудзецца санкцыянаваны ўладамі пікет да 98-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Загрузіць яшчэ