Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь — не Расея»: у Бярозе адбыўся пікет, прымеркаваны да Дня Волі


Пікет на Дзень Волі ў Бярозе

Больш дзясятка чалавек прыйшлі на санкцыянаваны ўладамі пікет у Бярозе з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Упершыню больш як за палову году ў Бярозе на Берасьцейшчыне адбылася дазволеная масавая акцыя. Пікет да 98-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі прайшоў на стадыёне Паўночнага гарадка. Гэта далёка ня цэнтар гораду, але побач — шматпавярховікі.

Пікетоўцы трымалі плякаты з надпісамі ў гонар абвяшчэньня БНР, у падтрымку прадпрымальнікаў супраць указу № 222, на адным з плякатаў было напісана «Беларусь — не Расея», на іншым — «Не — Еўразійскаму саюзу».

Большасьць удзельнікаў акцыі — людзі сталага веку, хоць была і маладая жанчына з маленькім дзіцем. Часам да пікетоўцаў падыходзілі цікаўныя жыхары Бярозы, распытвалі пра акцыю.

4 міліцыянты назіралі за акцыяй наводдаль, за плотам стадыёну, і да пікетоўцаў не падыходзілі. Апэратар у цывільным паздымаў прысутных на камэру.

Акцыя доўжылася з 18-й да 19-й гадзіны, ніякіх інцыдэнтаў і правакацыяў не адбылося.

“Не – Еўразійскаму саюзу”
“Не – Еўразійскаму саюзу”

Непадалёку ад месца правядзеньня пікету – шматпавярховікі
Непадалёку ад месца правядзеньня пікету – шматпавярховікі

На стадыёне гулялі дзеці
На стадыёне гулялі дзеці

Дзень Волі 2016: пікет у Бярозе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:23 0:00

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG