Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску 25 сакавіка будуць судзіць 10 актывістаў за салідарнасьць з Саўчанкай


Пікет салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай
Пікет салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай

25 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачнецца разгляд адміністрацыйных спраў супраць актывістаў, якія пікетавалі расейскую амбасаду ў Менску з патрабаваньнем вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.

Акцыя праходзіла 9 сакавіка. На многіх удзельнікаў пікету міліцыянты склалі адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», позвы ў суд ужо атрымалі актывісты Натальля Махнач, Рыгор Чэркан, Натальля Басалыга, Яўген Батура, Галіна Лукашэвіч, Вольга Мікалайчык, Уладзімер Шыпіла, Натальля Міцкевіч, Натальля Саматыя і Алег Гаеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG