Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#ДзеньВолі: людзі рушылі ад Купалы да Коласа


На Дні Волі 2016
На Дні Волі 2016

Каля паўтысячы-тысячы чалавек ідуць па ходніках, міліцыя не перашкаджае.

Пасьля 20-хвіліннага мітынгу ў парку Янкі Купалы ўдзельнікі мітынгу на Дзень Волі мірна рушылі па ходніках праспэкту Незалежнасьці ў бок плошчы Якуба Коласа і Акадэміі навук.

У парку былі заўважаныя кіраўнікі менскай міліцыі і АМАП-у, апэратары ў цывільным, але міліцыянтаў у форме не відаць. Праваахоўнікі ніяк не замінаюць шэсьцю.

Улады дазволілі правесьці шэсьце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор і мітынг у Парку дружбы народаў. Палітычныя лідэры вырашылі не праводзіць мітынг у Парку дружбы народаў, але разглядалі прапанаванае ўладамі шэсьце як адзін з варыянтаў сьвяткаваньня. З палітычных лідэраў у парк прыйшлі разам зь Севярынцам Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька,Вячаслаў Сіўчык, Уладзімер Някляеў ;і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG