У сераду прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягнуў на адзін год дзеяньне санкцый у дачыненьні да Расеі.
«Я хачу зьвярнуцца з заклікам да ўсіх патэнцыйных нелегальных эканамічных мігрантаў, адкуль бы вы ні былі. Ня прыяжджайце ў Эўропу. Ня верце тым, хто прапануе паслугі правадніка», — заявіў старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск.
Радыё Свабода публікуе поўны тэкст апошняга слова, зь якім сёньня мела намер выступіць Надзея Саўчанка падчас пасяджэньня Данецкага гарадзкога суду. Тэкст прадставіла сястра ўкраінскай лётчыцы Вера Саўчанка.
Прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Марцін Шульц даў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода. Сярод іншага ён адказаў, ці гатовы вітаць у Эўрапарлямэнце і паціснуць руку кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, зь якога зьнялі забарону на ўезд у Эўразьвяз.
Мікола Статкевіч задаецца пытаньнем, чым займалася апазыцыя апошнія 5 гадоў, тлумачыць, да чаго павінны прывесьці вулічныя акцыі, і хто сярод палітычных лідэраў тарпэдуе ідэю правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў.
Дзяржаўны сэктар эканомікі ў глыбокім заняпадзе. І менавіта малы і сярэдні бізнэс мог бы стаць рухавіком выхаду з крызісу, асноўным інструмэнтам пабудовы новай эканомікі.
Якія ўмовы прымусяць кіраўніцтва Беларусі — хай і не цяперашняе, а будучае — аднавіць гістарычную справядлівасьць і вярнуць «Пагоню» і бел-чырвона-белы сьцяг?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка папрасіў кіраўнікоў не забываць, што кожны чалавек мае права на выказваньне ўласнай думкі.
Ці легітымізуюць уладу, якую апазыцыя называе нелегітымнай, сустрэчы кіраўнікоў апазыцыйных структураў з кіраўнікамі ўладных структураў?
Міністар інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч пракамэнтавала вынясеньне папярэджаньня «Нашай ніве».
Беларуская лібэралізацыя — як кот Шродынгера, адно ня мяўкае. Нельга даведацца, ці жывая яна, ці мёртвая, пакуль ня спраўдзіш асабіста. Правяраем для дакладнасьці экспэрымэнту па 12 напрамках.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка падчас працэсу ў Данецкім судзе Растоўскай вобласьці Расеі заявіла, што з пятніцы распачне сухую галадоўку.
Але запросяць настаўнікаў, вучняў, пэнсіянэраў і чыноўнікаў. Збор 25 сакавіка а 18-й гадзіне ля Акадэміі навук.
Старшыня рады кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў лічыць, што «рэфарматары» ва ўладзе і апазыцыі павінны аб’яднаць свае намаганьні, а вулічныя пратэсты цяпер могуць быць нават шкоднымі.
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі з нагоды Дня Волі.
Заяўка была пададзеная на тое ж месца і той жа час, на якія раней падавалі заяўку Шумчанка і Статкевіч.
«Беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга», – сказаў 20 гадоў таму правіцель. Але не ўгадаў.
ЗША назіраюць «значнае» ўзмацненьне сутыкненьняў на ўсходзе Ўкраіны.
Старшыня «Пэрспэктывы» абвінавачвае кіраўніка АГП у перашкодах мітынгу прадпрымальнікаў 14 сакавіка.
Міністэрства юстыцыі ў чарговы, шосты раз, адмовіла ў рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Ведамства сьцьвярджае, што пры стварэньні арганізацыі «былі дапушчаныя грубыя парушэньні заканадаўства Рэспублікі Беларусь».
Старшыня “Пэрспэктывы” і лідэр "Народнай грамады" абвінавачваюць кіраўніка АГП у перашкодах мітынгу прадпрымальнікаў 14 сакавіка.
БАЖ абураны новымі прыкладамі ціску на незалежныя СМІ.
У адпаведнасьці з новымі санкцыямі, усе грузы, якія ідуць у Паўночную Карэю ці зь яе, будуць падвяргацца інспэкцыі на прадмет забароненых тавараў і тэхналёгіяў.
Напярэдадні сустрэчы міністраў замежных спраў у Парыжы ў Менску падпісалі дзьве дамовы ў галіне бясьпекі на Данбасе.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на год, да 6 сакавіка 2017 году, дзеяньне шэрагу санкцыяў, якія былі накладзеныя за агрэсію Расеі супраць Украіны.
Адмена візавага рэжыму Ўкраіны з Эўразьвязам адбудзецца да канца 2016 году, а фактычна пачне дзейнічаць у пачатку 2017 году. Такое меркаваньне выказаў сёньня пасол Польшчы ва Ўкраіне і колішні пасол у Беларусі Генрык Літвін.
У Магілёве да Міжнароднага жаночага дня жанчынам-кіраўнікам сельскіх гаспадарак падарылі трактары. У афіцыйных паведамленьнях адзначаецца: трактары — гэта «сюрпрыз ад спонсараў».
Што кажа пра грамадзкія настроі ў ЗША фактычная перамога Дональда Трампа і Гілары Клінтан у барацьбе за права прадстаўляць свае партыі на прэзыдэнцкіх выбарах?
Што адзначае канфлікт паміж Шумчанкам і Лябедзькам вакол акцыі пратэсту 14 сакавіка?
2 сакавіка ў Менску ў Музэі сучаснай дзяржаўнасьці адкрылася выстава падарункаў ад кіраўнікоў дзяржаў і дыпляматаў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку і ўраду.
«Уцягваньне ў зьнешнеэканамічную дзейнасьць каля паловы ўсяго малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Беларусі забясьпечыла б прырост аб’ёмаў нашага экспарту на 25 мільярдаў даляраў».
22 лютага Аляксандар Лукашэнка выказаў абурэньне тарыфамі на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Ён даручыў да 1 сакавіка падрыхтаваць яму новыя разьлікі тарыфаў. 1 сакавіка прыйшло.
У новым выпуску перадачы «Улоў сеціва» Юля Коцкая расказвае, як карыстальнікі інтэрнэту рэагавалі на сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі.
Многае з таго, што казаў Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію Радыё Свабода ў розныя гады, актуальна і сёньня.
Прадпрымальнікі памалу вяртаюцца на працоўныя месцы. Ці не азначае гэта, што яны пачынаюць здавацца і пагаджаюцца з жорсткімі ўмовамі, якія ставяць улады?
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджаньні ўладальнікам інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў — ej.by і nn.by.
Позвы ў суд атрымалі актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў і сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец.
Рух «Разам» стварае рэгіянальныя структуры. Новы гомельскі кіраўнік заявіў, што скіруе сваю дзейнасьць на каардынацыю працы па рашэньні праблем прадпрымальнікаў , якіх цяпер «агромністая армія», але пакуль разьяднаная і пасіўная.
Актывісты руху салідарнасьці «Разам» у Гомелі на сходзе актывістаў арганізацыі заявілі пра падтрымку прадпрымальнікаў і выказаліся за правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў.
Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе (Украіна — АБСЭ — Расея) правядзе сёньня чарговае пасяджэньне ў Менску.
Пэнсіянэрка Ніна Багінская атрымала копію пратакола па выніках мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся на Кастрычніцкай плошчы Менску 22 лютага.
Правацэнтрысцкая кааліцыя, у якую ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і рух «За свабоду», мае намер вылучыць сваіх кандыдатаў па ўсіх 110 акругах падчас сёлетняй кампаніі па абраньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Пуцінская Расея ўяўляе сабой «доўгатэрміновую пагрозу існаваньню ЗША», яна імкнецца да аднаўленьня кантролю над суседнімі краінамі і мэтанакіравана выкарыстоўвае міграцыю ў Сырыі як зброю для падрыву дзейнасьці інстытутаў краін Эўропы.
Больш за палову ўкраінцаў — 51,6% — лічаць менскія пагадненьні па Данбасе ў той ці іншай ступені нявыгаднымі.
Ад 1 сакавіка на гарадзенскіх рынках паболела прадпрымальнікаў, якія пачалі працаваць і спынілі страйк за адмену ўказу № 222. Аднак большасьць гандлёвых шэрагаў усё ж пустуе.
У 11 штатах вырашаўся лёс амаль чвэрці дэлегатаў, якія будуць прымаць рашэньні на партыйных зьездах.
Беларускія ўцекачы расказваюць сваю гісторыю ў спэктаклі чэскага і швэйцарскага рэжысэраў.
Пра гэта заявіў першы сакратар Цэнтральнага камітэту БРСМ Андрэй Белякоў на форуме галіновых камітэтаў і першасных арганізацый БРСМ.
Ці зьменіцца стаўленьне эўрапейцаў да мігранцкага крызысу на фоне рэпартажаў пра сутычкі мігрантаў з паліцыяй ў Францыі і Македоніі?
Чаму кіраўнікі дзяржаўных СМІ рэзка зьмянілі тон у апошнім «клюбе рэдактараў» на БТ? Апошнім часам перадача «Клюб рэдактараў» Генадзя Давыдзькі нагадвала «пяціхвілінкі нянавісьці» з «1984» Оруэла.
Загрузіць яшчэ