Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька паабяцаў зрабіць Шумчанку і Статкевіча шчасьлівымі


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Старшыня «Пэрспэктывы» абвінавачвае кіраўніка АГП у перашкодах мітынгу прадпрымальнікаў 14 сакавіка.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне маршу «За годнае жыцьцё» 14 сакавіка — ў той жа час і ў тым жа месцы, дзе зьбіраюцца праводзіць Марш прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка і Мікалай Статкевіч. Шумчанка ад імя «Пэрспэктывы» выступіў з рэзкай крытыкай ініцыятывы, прасіў дэмакратычныя сілы і СМІ заклікаць Лябедзьку адклікаць заяву.

Разьбівацца па фракцыях, калі прадпрымальнікі за сваё, дармаеды за сваё, айцішнікі за сваё — гэта якраз тое, што на карысьць уладзе.

«Сёньня будзе прэсавая канфэрэнцыя па Дні Волі, а паколькі я лічу, што мая місія — рабіць людзей шчасьлівымі, сёньня мы зробім шчасьлівымі Шумчанку і Статкевіча, — паабяцаў карэспандэнту Свабоды Лябедзька. — У прамым сэнсе, яны ня будуць хвалявацца, яны будуць задаволеныя і шчасьлівыя, хай спакойна рыхтуюцца.

На прэсавай канфэрэнцыі я агучу нашае рашэньне па ўсёй гэтай валтузьні, якая на абсалютна роўным месцы ўтварылася. Мы хацелі далучыць да гэтай акцыі прадпрымальнікаў іншыя катэгорыі грамадзянаў — хатніх гаспадынь, студэнтаў... Я лічу, што гэтая стратэгія абсалютна правільная, але не атрымалася на гэты раз, дык атрымаецца ў іншы. Таму што разьбівацца па фракцыях, калі прадпрымальнікі за сваё, дармаеды за сваё, айцішнікі за сваё — гэта якраз тое, што на карысьць уладзе».

Шумчанка і Статкевіч падалі 23 лютага заяву на марш ад менскай Акадэміі навук па вуліцы Сурганава да Парку дружбы народаў з наступным мітынгам у парку. Пачатак меркаванага маршу — 14 сакавіка а 13-й гадзіне, меркаваная колькасьць удзельнікаў — 1000 чалавек. Неўзабаве па падачы заявы Шумчанка рэзка раскрытыкаваў працу рабочай групы па пытаньнях дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў, заклікаў яе распусьціць і сабраць новую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG