Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве зьявіцца помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну


Помнік загінулым за Ўкраіну беларусам будзе адкрыты 28 сакавіка на Беларускай вуліцы, 22 у Кіеве.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту Свабоды ініцыятарка стварэньня помніка, каардынатарка міжнароднага фонду «Відродження» Вольга Гальчэнка.

На помніку будуць зьмешчаныя прозьвішчы загінулых беларусаў — Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане ад кулі снайпэра, а таксама Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнкі, якія ваявалі ў складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінулі ў Данецкай вобласьці ў жніўні 2015 году.

Помнік выкананы ў колерах нацыянальнага сьцяга Беларусі, шчыт упрыгожвае герб «Пагоня». Аўтар помніка Глеб Гржабоўскі сам страціў сына падчас баёў у Данецкім аэрапорце.

На адкрыцьцё помніка запрошаныя прадстаўнікі мясцовых уладаў, вэтэраны АТА, валянтэры, сябры і сваякі загінулых герояў.

Вольга Гальчэнка распавяла, што сродкі на помнік зьбіралі сябры і блізкія загінулых, а кіеўскі зьвяз вэтэранаў АТА дапамог прайсьці ўсе інстанцыі, каб атрымаць дазволы на ўстаноўку.

«Дзякуючы намаганьням валянтэраў гэты помнік будзе знакам падзякі ўкраінскага народа героям-беларусам», — сказала Вольга Гальчэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG