Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зьбіраюцца вяртацца беларусы, якія ваююць ва Ўкраіне


Беларусы ваююць ва Ўкраіне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00
Наўпроставы лінк

Беларусы з тактычнай групы «Беларусь» распавялі, чаму яны ваююць ва Ўкраіне і ці зьбіраюцца вяртацца на радзіму.

Баец тактычнай групы «Беларусь» Ян Мельнікаў ужо два гады ва Ўкраіне, зь іх паўтара ваюе на ўсходзе краіны.

«Я лічыў, што я павінен паехаць, павінен дапамагчы, я лічыў гэта сваім абавязкам. Розныя катэгорыі людзей прыяжджаюць, нехта пакідае свой бізнэс дома, прыяжджае сюды, нехта, як я, пакідае свае пляны на далейшую вучобу, паступленьне ва ўнівэрсытэт, працу і зьяжджае ва Ўкраіну», — сказаў ён тэлеканалу «Настоящее время».

Пра вяртаньне дахаты Ян толькі марыць, бо Аляксандар Лукашэнка афіцыйна заявіў, што ўсе, хто бярэ ўдзел у збройным канфлікце на тэрыторыі Ўкраіны, будуць зазнаваць крымінальны перасьлед.

Баец тактычнай групы «Беларусь» Аляксей Скобля плянуе сваю будучыню ў Беларусі. Былы каваль, а цяпер парамэдык упэўнены, што рана ці позна вернецца на радзіму ў мірнае жыцьцё і верыць, што палітыка Лукашэнкі памяняецца.

Вайсковец з пазыўным «Цьвік» кажа, што не зьбіраецца вяртацца дадому, бо там яго пасадзяць. Ён ня верыць у сьветлую будучыню сваёй радзімы. Таму пасьля заканчэньня вайны мяркуе будаваць новае жыцьцё на тэрыторыі Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG