Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасадзілі Чыжа: Шансон ад Саўкі ды Грышкі


Юры Чыж
Юры Чыж

«Ня ешце, рабяты, ва ўлады з нажа, а то вас пасадзяць, як пана Чыжа!» — сьпяваюць героі Лявона Вольскага.

Грышка:
Пасадзілі Чыжа, пасадзілі.
Павязалі Чыжа, павязалі.
А ўсе думалі: ён усясільны,
А ўсе думалі: недатыкальны.

Саўка:
На кароткай наге з прэзідзентам,
Очэнь гібкая бізнэс-структура...
І яго пасадзілі за эта -
Многа знаў, можэт быць, этат Юра.

Рэфрэн (разам):
Ня ешце, рабяты, ва ўлады з нажа,
А то вас пасадзяць, як пана Чыжа!

Грышка:
Будаваў ён і храмы, і крамы,
На Траецкім дамы і палацы
І ўсё роўна патрапіў за краты,
Ад ГБістаў ня здолеў схавацца.

Саўка:
Очэнь жаль, што яго пасадзілі! -
Вся Бяроза у трауры плачэт.
Вот вчэра быў ты на Пікадзілі,
А сягоньня — нясуць перадачы.

Рэфрэн.

Саўка:
Не валнуйцесь, падключацца сьвязі,
І закапает капля за каплей.
У нас часта, што з гразі ды ў князі,
А з князей штобы ў гразь — эта ўрадлі.

Грышка:
Ён ізноў узьляціць над балотам,
Пакідаючы краты і нары...
Хаця, хто яго ведае, што там
Адбываецца ў кулюарах?

Рэфрэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG