Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэнэве пачынаецца новы раўнд мірных перамоваў па Сырыі


Стафан дэ Містура з мапай разьмяшчэньня ўцекачоў і перасяленцаў
Стафан дэ Містура з мапай разьмяшчэньня ўцекачоў і перасяленцаў

Спэцпасланьнік ААН выказаў надзею, што перамовы стануць «зьмястоўнымі».

У панядзелак у Жэнэве пачынаецца новы раўнд перамоваў аб мірным урэгуляваньні ўзброенага канфлікту ў Сырыі. Спэцыяльны пасланьнік ААН па Сырыі Стафан дэ Містура ахарактарызаваў новы раўнд як пачатак «зьмястоўных мірных перамоваў».

Напярэдадні кіраўнік МЗС Францыі Жан-Марк Эро і дзяржсакратар ЗША Джон Керы назвалі правакацыйнымі заявы прадстаўнікоў Дамаска пра нежаданьне абмяркоўваць праблему будучых выбараў прэзыдэнта Сырыі. Эро і Керы заклікалі Расею і Іран пераканаць Башара Асада ў недапушчальнасьці парушэньня рэжыму спыненьня агню толькі ў інтарэсах сырыйскага рэжыму.

Замірэньне ў Сырыі дзейнічае з 27 лютага. Яго ўмовы не распаўсюджваюцца на экстрэмісцкія групоўкі «Ісламская дзяржава» і «Джэбхат ан-Нусра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG