Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Іране: перамога рэфарматараў у Тэгеране


На выбарах у Іране рэфарматары і ўмераныя кандыдаты атрымалі скрышальную перамогу ў Тэгеране. У ходзе галасаваньня абіраюцца 290 дэпутатаў парлямэнту на чатырохгадовы тэрмін, а таксама 88 багасловаў ў Раду экспэртаў на васьмігадовы тэрмін.

Апрацавана 90% бюлетэняў, і, мяркуючы па ўсім, «Сьпіс надзеі», які падтрымлівае Роўхані, атрымае ўсё трыццаць месцаў у Тэгеране. Сам прэзыдэнт Роўхані заявіў, што першыя пасьля падпісаньня ядзернай зьдзелкі паміж Іранам і міжнароднай супольнасцю выбары ўмацавалі яго ўрад.

Вынікі галасаваньня ў невялікіх гарадах і ў сельскай мясцовасьці іншыя. Традыцыйна гэтыя раёны падтрымліваюць палітыкаў-кансэрватараў.

Паводле папярэдніх дадзеных, рэфарматарам і ўмераным кандыдатам таксама атрымаецца ўмацаваць свае пазыцыі ў Радзе экспэртаў, якая выбірае духоўнага лідэра краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG