Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Іране лідзіруюць рэфарматары


Кааліцыя ўмераных сіл, якая падтрымлівае прэзыдэнта Ірану Хасана Роухані, паводле папярэдніх дадзеных, перамагае на ўсеагульных выбарах, якія адбываліся ў пятніцу і суботу.

Першапачатковы падлік 1,5 млн. галасоў, пададзеных у Тэгеране, сьведчыць, што кааліцыя Роўхані і яго саюзніка, былога прэзыдэнта Акбара Хашэмі Рафсанджані, атрымлівае большасьць і ў Радзе экспэртаў, і ў парлямэнце.

З 30 дэпутацкіх месцаў, адведзеных ў парлямэнце прадстаўнікам Тэгерану, рэфармісты атрымліваюць 29. Кансерваторам ў сталіцы дастаецца адзіны мандат.

Посьпех умераных сіл, якія ўзначальвае прэзыдэнт, можа азначаць паскарэньне працэсу зьняцьця санкцый, уведзеных у дачыненьні да Ірану ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG