Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 сакавіка: суд над Надзеяй Саўчанкай, дзень памяці Міколы Равенскага


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Данецк, Растоўскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі — суд над украінскай вайскоўкай Надзеяй Саўчанка, якая шосты дзень трымае сухую галадоўку. Заплянаванае яе апошняе слова. Свабода будзе весьці трансьляцыю.

Менск, суд Цэнтральнага раёну (Кірава, 21) — судовы працэс над барысаўскім актывістам Аляксандрам Абрамовічам за ўдзел у акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў, якая адбылася 22 лютага. Пачатак у 14.30.

Менск — візыт у Беларусь адмысловага прадстаўніка Эўразьвязу па правах чалавека Стаўраса Ламбрынідзіса.

У гісторыі:

1918 — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прымае Другую Ўстаўную грамату.

2006 — Знойдзена вада на Энцэладзе, спадарожніку Сатурна.

У памяці:

1814 — нарадзіўся Тарас Шаўчэнка, выбітны ўкраінскі мастак, літаратар, заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.

1883 — нарадзіўся Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў кіпцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

1934 — нарадзіўся Юры Гагарын, першы касманаўт.

1953 — памер Мікола Равенскі, беларускі кампазытар і дырыжор, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай.


1962 — нарадзіўся Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня маладзёвага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня» (1980).

1971 — памер Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.

Цытата:

Як памру я, пахавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязьмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна,— было чутна,
Як раве бурлівы!
Як пагоняць з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожжу... Во тады я
І нівы і горы —
Ўсё пакіну й да самога
Бога палунаю
Маліцеся... А да тых пор —
Бога я ня знаю!
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
І варожай злой крывёю
Волю акрапіце!
І мяне ў сям’і вялікай,
Ў сям’і вольнай, новай
Не забудзьце памянуці
Добрым ціхім словам.

Тарас Шаўчэнка, «Запаведзь», пераклад Янкі Купалы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG