Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД: Надзею Саўчанку трымаюць у закладніках, працэс над ёй палітычны


Беларускія хрысціянскія дэмакраты патрабуюць неадкладнага вызваленmня Надзеі Саўчанкі, якая трымае галадоўку ў расейскай турме. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве «Свабоду Надзеі Саўчанцы!»

«Паколькі арышт, „суд“ і зьдзекі з Надзеі ёсьць прамым парушэньнем Менскіх дамоўленасьцяў 2015 года, мы настойваем на тым, каб афіцыйныя асобы МЗС Беларусі заклікалі неадкладна вызваліць Надзею Саўчанку ад расейскіх уладаў», — адзначаецца ў заяве БХД.

Паводле аўтараў заявы, хутка споўняцца два гады, як расейскія ўлады трымаюць у закладніках дэпутата ПАРЭ і Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзею Саўчанку. Яна была гвалтам вывезеная з тэрыторыі Ўкраіны «падчас акупацыйнай апэрацыі расейскіх войскаў у Данбасе».

«Разгляд справы ў судзе толькі пацьвердзіў: Надзея не мае дачыненьня да забойства расейскіх журналістаў, якія асьвятлялі дзеяньні акупацыйных войскаў, і яе затрыманьне — спроба ўзяць закладніка для шантажу Ўкраіны. Прысуд у 23 гады турмы абсурдны і пацьвярджае палітычны характар працэсу ў духу сталінскага 1937 года», — адзначаецца ў заяве БХД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG