Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад расейскай амбасадай у Менску прайшла акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі

7 сакавіка актывісты сабрался каля амбасады Расеі ў Менску  на акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, над якой адбываецца суд у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.


Коратка

7 сакавіка актывісты сабрался каля амбасады Расеі ў Менску на акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, над якой адбываецца суд у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці. Пракуратура патрабуе для яе 23 гады зьняволеньня. Надзея Саўчанка ад 3 сакавіка трымае сухую галадоўку.

Акцыя скончылася, затрыманьняў каля амбасады не было.

Удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца.

Алесь Міхалевіч, які прыйшоў да амбасады: «Мне хочацца, каб Саўчанка выжыла, а тыя людзі, якія яе незаконна арыштавалі, атрымалі пакараньне». Міхалевіч падыйшоў да супрацоўніка, які вёў апэратыўныя відэаздымкі, і спытаў, чаму ён здымае, пачаў хадзіць вакол яго.

Вячаслаў Сіўчык: «Мы заўсёды падтрымлівалі Ўкраіну. Сытуацыя вакол Саўчанкі павінна ўсіх хваляваць. Пуцін паводзіць сябе, парушаючы ўсе законы. Саўчанка — гераіня Ўкраіны. Наш прыход сюды — гэта падтрымка Надзеі Саўчанкі і Ўкраіны».

Алесь Макаеў: «Сухая галадоўка — змагарны чын. Трэба прыходзіць да амбасадаў Расеі па ўсім сьвеце, каб не было гвалту над героямі Ўкраіны».

Максім Вінярскі заклікаў прыйсьці 9 сакавіка да расейскай амбасады, калі будуць выносіць прысуд Надзеі Саўчанцы.

Удзельнікі акцыі стаяць ля амбсады. Некаторыя трымаюць плякаты «Пуцін — забойца», «Путлера ў Нюрнбэрг», «Расея — гэта вайна», «Героям слава». Актывістка Ніна Багінская прыйшла да амбасады з бел-чырвона-белым сьцягам.

З амбсады Расеі ніхто не выходзіць.

Каля амбасады Расеі ў Менску зьбіраюцца ўдзельнікі акцыі салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай, а таксама журналісты.

Усяго зь дзесятак чалавек. Зьміцер Дашкевіч трымае невялікі плякат з надпісам: «Свабоду Надзеі Саўчанцы». Разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг, у некаторых жоўта-блакітныя стужкі.

Амбасада зачынена. Прысутных здымаюць на відэа супрацоўнікі міліцыі.

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG