Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 29 чалавек загінулі ў Іраку пры выбуху на футбольным матчы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле паведамленьняў з Іраку, сьмяротнік падарваў сябе ў натоўпе заўзятараў у канцы футбольнага матчу ў горадзе Іскандэрыя.

Па меншай меры 29 чалавек загінулі, больш за 60 параненыя, паведамляе ВВС.

Адказнасьць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Горад Іскандэрыя, дзе пражывае зьмяшанае суніцкае і шыіцкае насельніцтва, разьмешчаны ў правінцыі Бабіль у 40 кілямэтрах на поўдзень ад Багдаду.

У пачатку сакавіка ў гэтай жа ірацкай правінцыі па меншай меры 60 чалавек загінулі пры выбуху блізу горада Хіла, разьмешчанага прыкладна ў 100 кілямэтрах на поўдзень ад Багдаду. Тады начынены выбухоўкай бэнзавоз са сьмяротнікам за стырном урэзаўся ў ірацкі кантрольна-прапускны пункт.

«Ісламская дзяржава» у тым выпадку таксама заявіла, што напад ажыцьцявілі яе баевікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG