Пры ўсёй залежнасьці нашай дзяржавы ад РФ, пры ўсёй аграмаднай сіле культурнага ўплыву, Беларусь – не Валагодзкая вобласьць. З гэтым фактам нельга не лічыцца.
Дэпутаты расейскай дзярждумы ўнесьлі ініцыятыву аб адмене мараторыя на сьмяротнае пакараньне.
Канцэрн «Белнафтахім» пяты раз за год і другі раз за сьнежань падвысіў цэны на паліва. Да якога ўзроўню можа ўздымацца плянка, высьвятляў наш карэспандэнт.
Пытаньне па наданьне мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Паўлу беларускага грамадзянства яшчэ абмяркоўваецца.
Тэракты ў Валгаградзе камэнтуе журналіст Паўночна-Каўкаскай службы нашага радыё Ліома Чабаеў.
«За каждую одобренную главами делегаций статью я по просьбе Ельцина подносил всем по фужеру «Советскога» шампанского».
Сустаршыня грамадзкай арганізацыі «За справядлівыя выбары-2014» Сяргей Калякін, аналізуючы вынікі першага этапу выбарчай кампаніі, выказаў меркаваньне, што яна будзе яшчэ больш брутальнай, чым усе папярэднія.
У 2013 годзе ў беларускіх судах адбылося некалькі карупцыйных працэсаў, галоўнымі фігурантамі якіх выступалі высокапастаўленыя чыноўнікі. У той жа час некаторыя справы на вядомых намэнклятурных кіраўнікоў нават не дайшлі да суду. Пра гучныя карупцыйныя справы году — Алег Грузьдзіловіч.
Якія вынікі 2013 году для Беларусі на заходнім вэктары, у дачыненьнях з Эўразьвязам? Ці чакаць у 2014 годзе пашырэньня санкцыяў? Пра гэта карэспандэнт Свабоды гутарыў з палітолягам Алесем Лагвінцом.
Якія вынікі 2013 году ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і Расеяй? Ці чакаюцца новыя «войны» ў 2014 годзе? Ці ёсьць прыкметы таго, што будуць зьмены ва ўладзе ў Беларусі?
Палітычнай дыскрымінацыяй дэмакратычных арганізацыяў назваў вынікі першага этапу выбарчай кампаніі — утварэньня тэрытарыяльных выбарчых камісіяў — сустаршыня грамадзкай арганізацыі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін.
Новы кіраўнік БПЦ мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал разьлічвае на супрацоўніцтва з Аляксандрам Лукашэнкам.
Азэрбайджанскія актывісты спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту ў Баку пасьля пахаваньня ўдзельніка карабахскай вайны, які памёр пасьля самаспаленьня.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прадстаўнікі Эўрамайдана некалькімі сотнямі аўтамабіляў і аўтобусаў прыехалі ў нядзелю зь пікетамі да рэзыдэнцыі Віктара Януковіча «Межыгор'е».
Мітынгоўцы стукалі ў брамы, а затым адагнулі іх частку. На плоце яны напісалі «Палацы — дзецям». Пасьля гэтага дэманстранты зладзілі салют.
25 сьнежня ў цэнтры Прагі адбылася супольная акцыя ўкраінцаў і беларусаў у падтрымку удзельнікаў Эўрамайдану ў Кіеве і кіраўніка апазыцыйных пратэстаў у Харкаве Дмытра Піліпца, на якога невядомыя зьдзейсьнілі напад
Таксама ў нядзелю ў Каіры працягваліся сутычкі паміж сілавікамі і студэнтамі вядучага ісламскага рэлігійнага унівэрсытэту «Аль-Азгар», прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта-ісламіста Мухамада Мурсі.
Сярод галоўных патрабаваньняў Усеўкраінскага аб’яднаньня «Майдану» — вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх арыштаваных актывістаў, спыненьне рэпрэсіяў супраць іх і пагрозаў; адстаўка і прыцягненьне да адказнасьці ўсіх датычных да разгону мірных мітынгаў.
Кастрычніцкім судом Магілёва яго пакаралі трыма суткамі арышту як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
На месцы тэракту знойдзеная галава сьмяротніцы і вызначаная магутнасьць выбуху. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Уладзімір Маркін.
Сярод іншага, у справаздачы ўвага надаецца фактам катаваньняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжаньне з грамадзянамі ў раённых аддзелах унутраных справаў.
У Кіеве на майдане Незалежнасьці сёньня праходзіць шостае «народнае веча» пад лёзунгам «Салідарнасьць супраць тэрору». Па дадзеных агенцтва УНІАН, на «эўрамайдане» сабраліся звыш дзесяці тысяч чалавек.
Ці праіснуе падзел на блёкі «Талака» і «Народны рэфэрэндум» да 2015 году? Ці стала апазыцыя бліжэй да грамадзтва? Якія ўрокі ўкраінскага Эўрамайдану для Беларусі?
Удзельнікі аўтапрабегу «Аўтамайдан» едуць да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Ўкраіны, прэм’ер-міністра і старшыні Вярхоўнай Рады.
Расея мае імпэрыялістычныя намеры і хоча зноў далучыць да сябе Украіну, Беларусь, Малдову, Казахстан, Арменію. Пра гэта «Украінскаму тыдню» заявіў кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт.
Названы найбольш уплывовай асобай ў сьвеце паводле вэрсіі часопіса Forbes, расейскі кіраўнік Уладзімер Пуцін стварыў шмат навінаў сёлета – ад сырыйскай ініцыятывы да няёмкасьці Вашынгтона ў справе Сноўдэна.
Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст і Сяргей Дубавец. На скайп-сувязі зь Менску — адзін зь лідэраў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, былы палітвязень Павал Севярынец.
Як паведамілі ізраільскія вайскоўцы, ніхто не пацярпеў, разбурэньняў няма. Таксама, паводле іх словаў, быў адкрыты зваротны артылерыйскі агонь па меркаваным месцы абстрэлу.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Каіры забіты адзін са студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыю пратэсту ва ўнівэрсытэце Аль - Азхар у падтрымку руху "Браты- мусульмане".
У сірыйскім горадзе Алепо ў выніку авіяўдару урадавых сілаў сёньня загінулі ня менш як 25 чалавек.
Партыя БНФ падала скаргі ў суды на рашэньні мясцовых уладаў па фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў бандэроль з лекамі, якую дасылала яму маці. А таксама да яго не дайшлі калядныя паштоўкі, якімі ён зьбіраўся павіншаваць са сьвятамі ўсіх, хто яму піша.
27 сьнежня скончыўся чарговы этап кампаніі па правядзеньню мясцовых выбараў — фармаваньне тэрытарыяльных камісіяў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Паўла з зацьвярджэньнем на пасаду мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.
Жонка актывіста «Маладога фронту» Ўладзя Яроменка Валянціна паведаміла, што яе муж ужо дастаўлены ў баранавіцкі арыштны дом.
Турэмная цэнзура не прапусьціла на волю ліст, у якім Мікалай Статкевіч распавядаў пра зьнікненьне з рацыёну белага хлеба.
Пячэрскі раённы суд Кіева арыштаваў на два месяцы чатырох падазраваных у датычнасьці да зьбіцьця журналісткі Тацяны Чарнавол.
У Расеі ў пятніцу зроблены выпрабавальны пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Таполя». Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу-АВН» прадстаўнік прэс-службы і інфармацыі па ракетных войсках.
28 сьнежня 1973 году ў Парыжы ў выдавецтве «YMCA-Press» выйшаў першы том «Архіпэлягу ГУЛАГу» Аляксандра Салжаніцына.
Улады Пэкіну павялічваюць колькасьць месцаў у радзільных дамах горада. Гэта зьвязана з чаканым зьмякчэньнем палітыкі «адна сям'я – адно дзіця».
Падсумаваньне акцыі Стоп-падатак супраць транспартнага збору з уладальнікаў аўтамабіляў.
Прыступіць да выкананьня абавязкаў кіраўніка Менскай эпархіі і Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павал (Панамароў) паўнавартасна зможа толькі пасьля атрыманьня беларускага грамадзянства.
Такіх шчыльных вайсковых дачыненьняў, як зь Беларусьсю, Расея ня мае зь ніводнай іншай краінай на былой савецкай прасторы. Пра гэта сёньня заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
«З 9 па 25 траўня 2014 году трэба будзе забясьпечыць бясьпеку паветранай прасторы над нашай краінай, і ў прыватнасьці над Менскам», — заявіў «Беларускай вайсковай газэце» першы намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА палкоўнік Сяргей Трус.
Расея абяцае плаціць за сваю авіябазу на тэрыторыі Беларусі.
Расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску пракамэнтаваў канфлікт вакол выхаду «Ўралкалія» са складу заснавальнікаў Беларускай калійнай кампаніі.
Загрузіць яшчэ