Прадстаўнікі Эўрамайдана некалькімі сотнямі аўтамабіляў і аўтобусаў прыехалі ў нядзелю зь пікетамі да рэзыдэнцыі Віктара Януковіча «Межыгор'е».
Мітынгоўцы стукалі ў брамы, а затым адагнулі іх частку. На плоце яны напісалі «Палацы — дзецям». Пасьля гэтага дэманстранты зладзілі салют.
25 сьнежня ў цэнтры Прагі адбылася супольная акцыя ўкраінцаў і беларусаў у падтрымку удзельнікаў Эўрамайдану ў Кіеве і кіраўніка апазыцыйных пратэстаў у Харкаве Дмытра Піліпца, на якога невядомыя зьдзейсьнілі напад
Таксама ў нядзелю ў Каіры працягваліся сутычкі паміж сілавікамі і студэнтамі вядучага ісламскага рэлігійнага унівэрсытэту «Аль-Азгар», прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта-ісламіста Мухамада Мурсі.
Сярод галоўных патрабаваньняў Усеўкраінскага аб’яднаньня «Майдану» — вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх арыштаваных актывістаў, спыненьне рэпрэсіяў супраць іх і пагрозаў; адстаўка і прыцягненьне да адказнасьці ўсіх датычных да разгону мірных мітынгаў.
Кастрычніцкім судом Магілёва яго пакаралі трыма суткамі арышту як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
На месцы тэракту знойдзеная галава сьмяротніцы і вызначаная магутнасьць выбуху. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Уладзімір Маркін.
Сярод іншага, у справаздачы ўвага надаецца фактам катаваньняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжаньне з грамадзянамі ў раённых аддзелах унутраных справаў.
У Кіеве на майдане Незалежнасьці сёньня праходзіць шостае «народнае веча» пад лёзунгам «Салідарнасьць супраць тэрору». Па дадзеных агенцтва УНІАН, на «эўрамайдане» сабраліся звыш дзесяці тысяч чалавек.
Ці праіснуе падзел на блёкі «Талака» і «Народны рэфэрэндум» да 2015 году? Ці стала апазыцыя бліжэй да грамадзтва? Якія ўрокі ўкраінскага Эўрамайдану для Беларусі?
Удзельнікі аўтапрабегу «Аўтамайдан» едуць да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Ўкраіны, прэм’ер-міністра і старшыні Вярхоўнай Рады.
Расея мае імпэрыялістычныя намеры і хоча зноў далучыць да сябе Украіну, Беларусь, Малдову, Казахстан, Арменію. Пра гэта «Украінскаму тыдню» заявіў кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт.
Названы найбольш уплывовай асобай ў сьвеце паводле вэрсіі часопіса Forbes, расейскі кіраўнік Уладзімер Пуцін стварыў шмат навінаў сёлета – ад сырыйскай ініцыятывы да няёмкасьці Вашынгтона ў справе Сноўдэна.
Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст і Сяргей Дубавец. На скайп-сувязі зь Менску — адзін зь лідэраў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, былы палітвязень Павал Севярынец.
Як паведамілі ізраільскія вайскоўцы, ніхто не пацярпеў, разбурэньняў няма. Таксама, паводле іх словаў, быў адкрыты зваротны артылерыйскі агонь па меркаваным месцы абстрэлу.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Каіры забіты адзін са студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыю пратэсту ва ўнівэрсытэце Аль - Азхар у падтрымку руху "Браты- мусульмане".
У сірыйскім горадзе Алепо ў выніку авіяўдару урадавых сілаў сёньня загінулі ня менш як 25 чалавек.
Партыя БНФ падала скаргі ў суды на рашэньні мясцовых уладаў па фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў бандэроль з лекамі, якую дасылала яму маці. А таксама да яго не дайшлі калядныя паштоўкі, якімі ён зьбіраўся павіншаваць са сьвятамі ўсіх, хто яму піша.
27 сьнежня скончыўся чарговы этап кампаніі па правядзеньню мясцовых выбараў — фармаваньне тэрытарыяльных камісіяў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Паўла з зацьвярджэньнем на пасаду мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.
Жонка актывіста «Маладога фронту» Ўладзя Яроменка Валянціна паведаміла, што яе муж ужо дастаўлены ў баранавіцкі арыштны дом.
Турэмная цэнзура не прапусьціла на волю ліст, у якім Мікалай Статкевіч распавядаў пра зьнікненьне з рацыёну белага хлеба.
Пячэрскі раённы суд Кіева арыштаваў на два месяцы чатырох падазраваных у датычнасьці да зьбіцьця журналісткі Тацяны Чарнавол.
У Расеі ў пятніцу зроблены выпрабавальны пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Таполя». Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу-АВН» прадстаўнік прэс-службы і інфармацыі па ракетных войсках.
28 сьнежня 1973 году ў Парыжы ў выдавецтве «YMCA-Press» выйшаў першы том «Архіпэлягу ГУЛАГу» Аляксандра Салжаніцына.
Улады Пэкіну павялічваюць колькасьць месцаў у радзільных дамах горада. Гэта зьвязана з чаканым зьмякчэньнем палітыкі «адна сям'я – адно дзіця».
Падсумаваньне акцыі Стоп-падатак супраць транспартнага збору з уладальнікаў аўтамабіляў.
Прыступіць да выкананьня абавязкаў кіраўніка Менскай эпархіі і Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павал (Панамароў) паўнавартасна зможа толькі пасьля атрыманьня беларускага грамадзянства.
Такіх шчыльных вайсковых дачыненьняў, як зь Беларусьсю, Расея ня мае зь ніводнай іншай краінай на былой савецкай прасторы. Пра гэта сёньня заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
«З 9 па 25 траўня 2014 году трэба будзе забясьпечыць бясьпеку паветранай прасторы над нашай краінай, і ў прыватнасьці над Менскам», — заявіў «Беларускай вайсковай газэце» першы намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА палкоўнік Сяргей Трус.
Расея абяцае плаціць за сваю авіябазу на тэрыторыі Беларусі.
Расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску пракамэнтаваў канфлікт вакол выхаду «Ўралкалія» са складу заснавальнікаў Беларускай калійнай кампаніі.
Раніцай 27 сьнежня ў Горадні былі сфармаваныя камісіі па выбарах у абласны і ў гарадзкі саветы.
Свой подпіс чыноўнік ацэньваў у 500 тысяч — 1 мільён расейскіх рублёў (гэта каля 15-30 тысяч даляраў).
Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася зь лістом падтрымкі ў Нацыянальны саюз журналістаў Украіны і Незалежны мэдыя-прафсаюз.
Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што зьбіцьцё ўкраінскай журналісткі Тацяны Чарнавол выклікае трывогу. Чарнавол падверглася нападу з боку невядомых асоб у навакольлі Кіева.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прадстаўнікоў Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды іншых апазыцыйных партыяў не ўключылі ў склад Менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Камісія сфармавана 26 сьнежня.
«Крэдытаваньнем беларускіх і ўкраінскіх уладаў Расея вырашае свае стратэгічныя праблемы ў рэгіёне», — мяркуюць экспэрты.
Падзеі гэтага дня ў эфіры Радыё Свабода.
Сынод Расейскай праваслаўнай царквы падзякаваў мітрапаліту Філарэту за 35-гадовае архіпастырскае служэньне ў Беларусі і прызначыў мітрапалітам Менскім і Слуцкім мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла. Як адрэагавалі на новае прызначэньне сьвятары і вернікі Беларускай праваслаўнай царквы?
Ня любяць некаторыя палякі нашага Стэфана Баторыя. Але забралі да сябе ў Кракаў, хоць пахаваны быў напачатку ў Горадні, як жадаў сам асабіста.
Расейскія экспэрты, якія праводзілі экспэртызу эксгумаваных парэшткаў Ясіра Арафата, лічаць, што ён памёр сваёй сьмерцю, і выключаюць магчымасьць яго атручваньня палёніем.
Стужку пра каханьне і змаганьне за свабоду моладзевых актывістаў, былых палітвязьняў Насты Палажанкі і Зьмітра Дашкевіча зьнялі Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла на замову Белсат
Урад Эгіпту абвясьціў рух «Браты-мусульмане» тэрарыстычнай арганізацыяй. Заяву кабінэта міністраў агучыў міністар вышэйшай адукацыі Хасам Эйса.
Апошні дзень фармаваньня тэрытарыяльных камісіяў для правядзеньня мясцовых выбараў прыпадае на 27 сьнежня, але некаторыя саветы і выканкамы ня сталі адкладаць гэтую працэдуру на пятніцу.
Загрузіць яшчэ