Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі Майдану едуць да Рэзыдэнцыі Януковіча (жывая трансьляцыя)


Удзельнікі аўтапрабегу «Аўтамайдан» едуць да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Ўкраіны, прэм’ер-міністра і старшыні Вярхоўнай Рады.

На Эўрапейскай плошчы ў Кіеве зьбіраецца калёна аўтамабіляў, якія плянуюць ехаць ў кірунку рэзыдэнцыяў Віктара Януковіча, Мікалая Азарава і Уладзіміра Рыбака. Аўтамабілі ўпрыгожаныя сьцягамі Украіны і Эўразьвязу.

Як заявіў напярэдадні старшыня палітрады ВА «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк, удзельнікі аўтапрабегу перададуць «тры ключавыя патрабаваньні ўкраінскага народу: вызваліць невінаватых, пасадзіць бандытаў, адправіць урад у адстаўку». А потым, адзначыў ён, аўтапрабег павінен вярнуцца на Майдан і распавесьці, як гэта ўсё адбывалася.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG