Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сірыі загінулі 25 чалавек


Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад
Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад

У сірыйскім горадзе Алепо ў выніку авіяўдару урадавых сілаў сёньня загінулі ня менш як 25 чалавек.

Пра гэта паведамілі назіральнікі, якія працягваюць кампанію па расьсьледаваньні фактаў прымяненьня ў канфлікце так званых "Бачковых бомбаў" , зробленых з ёмістасьцяў, начыненых нафтай і металёвымі паражальнымі элемэнтамі .

Сірыйскія ўлады паведамляюць, што вядуць баі супраць паўстанцаў, якія кантралююць буйныя раёны Алепо, былой дзелавой сталіцы краіны.
Паводле сірыйскіх праваабаронцаў, якія базуюцца ў Лёндане, у апошнія тыдні ў выніку паветраных удараў па Алепо і ваколіцам загінулі сотні людзей.

22 студзеня ў Жэнэве пачынаецца міжнародная канфэрэнцыя па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сірыі.

Сёньня стала вядома , што сірыйскі прэзыдэнт Башар Асад накіраваў асабістае пасланьне папе рымскаму Францішку. Ліст быў перададзены сірыйскай дэлегацыяй, якая сустракалася з дзяржсакратаром Ватыкану арцыбікупам П'етра Паролінам .

Францішак неаднаразова заклікаў спыніць гвалт у Сірыі.

У выніку грамадзянскай вайны ў Сірыі з сакавіка 2011 года загінулі больш за сто тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG