Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце загінуў удзельнік масавых пратэстаў


Сутыкненьні студэнтаў з паліцыянтамі ў Каіры
Сутыкненьні студэнтаў з паліцыянтамі ў Каіры

У Каіры забіты адзін са студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыю пратэсту ва ўнівэрсытэце Аль - Азхар у падтрымку руху "Браты- мусульмане".

Пра гэта паведамілі сёньня ў міністэрстве аховы здароўя Эгіпта. Ахвярай сутыкненьняў стаў 19- гадовы малады чалавек.

Каля 60 чалавек былі арыштаваныя падчас сутыкненьня студэнтаў і паліцыі на тэрыторыі унівэрсытэта .

Прыхільнікі "Братоў-мусульманаў " спрабавалі перашкодзіць праходу іншых студэнтаў на іспыт. Калі пратэстоўцы падпалілі адзін з будынкаў, ўмяшалася паліцыя, якая ўжыла сьлёзацечны газ, спрабуючы разагнаць пратэстуючых. Паліцыя сьцвярджае, што ў арыштаваных была зброя, уключаючы бутэлькі з гаручай сумесьсю.

Сутыкненьні, якія адбыліся ў апошнія часы і прывялі да гібелі чатырох чалавек у пятніцу, былі выкліканыя рашэньнем урада абвясьціць арганізацыю " Браты-мусульмане " тэрарыстычнай арганізацыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG