Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч: Не хацеў бы быць памілаваным


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў бандэроль з лекамі, якую дасылала яму маці. А таксама да яго не дайшлі калядныя паштоўкі, якімі ён зьбіраўся павіншаваць са сьвятамі ўсіх, хто яму піша.

Пра гэта Свабодзе паведаміла маці палітвязьня Лідзія Юльянанўна.

У лісьце з гарадзенскай турмы Мікалай Аўтуховіч адрэагаваў на зьвесткі пра амністыю ў Расеі і вызваленьне некаторых палітвязьняў. Пра сябе Мікалай Аўтуховіч заявіў, што не хацеў бы гэтак выйсьці на волю, бо лічыць сябе невінаватым. Ліст палітвязьня зачытала актывістка Тацяна Кім, якая лістуецца зь Мікалаем Аўтуховічам:

«Ад вас першай даведаўся, што Пуцін зьбіраецца правесьці ў Расеі амністыю. А нядаўна пачуў па НТВ апошнія навіны пра вызваленьні. Што я магу сказаць? Што я б не хацеў падпасьці пад памілаваньне, бо я нічога не рабіў незаконнага і свой шлях выпрабаваньняў прайду да канца. А што тычыцца іншых — ім вырашаць. Тэрміны ў некаторых немалыя, ёсьць над чым падумаць. А я ўжо сяджу фактычна з 14 кастрычніка 2005 году і даўно ня быў вольным».

На момант напісаньня ліста, як падлічыў Мікалай Аўтуховіч, яму заставалася да выхаду на волю 120 дзён.

У лісьце Мікалай Аўтуховіч перадаў прывітаньне ўсім, хто яго падтрымлівае. «Дзякуючы вам я маю сілы, каб трымацца», — напісаў Мікалай Аўтуховіч.

Прадпрымальнік з Ваўкавыску асуджаны на 5 гадоў 2 месяцы нібыта за захоўваньне патронаў. Сам Аўтуховіч мяркуе, што яго пакаралі за барацьбу зь мясцовымі карупцыянэрамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG