На БТ вечарам у нядзелю ў праграме «У цэнтры ўвагі» быў паказаны 7-хвілінны рэпартаж пра кіеўскі Майдан аўтарства Сяргея Гусачэнкі, Юрыя Пракопава, Алега Соркіна і Івана Мартыновіча.
Беларускі блогер Андрэй Кабанаў глядзеў жывую трансьляцыю з прэсавай канфэрэнцыі Хадаркоўскага, якая адбылася сёньня ў Бэрліне.
Паводле публіцыста Алеся Чайчыца, нельга параўноўваць Хадаркоўскага зь беларускімі палітвязьнямі, бо сіла Хадаркоўскага — у грашах і актывах, а беларускіх палітвязьняў — у здольнасьці пераконваць і выводзіць людзей на вуліцы
Палітаглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што вызваленьне Хадаркоўскага, калі ён напісаў прашэньне аб памілаваньні без прызнаньня віны, — добры прэцэдэнт і для беларускіх палітвязьняў
Экс-кіраўнік ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі, памілаваны прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, даў у нядзелю прэс-канфэрэнцыю ў Бэрліне, дзе ён правёў 36 гадзінаў пасьля вызваленьня зь дзесяцігадовага зьняволеньня.
Удзельнікі Народнага веча на майдане Незалежнасьці ў Кіеве прынялі рэзалюцыю аб стварэньні Народнага аб’яднаньня «Майдан».
Апазыцыйныя лідэры са сцэны Эўрамайдану абвясьцілі аб стварэньні Народнага аб’яднаньня «Майдан».
У Грузіі, у горадзе Горы, на радзіме Сталіна, сьвяткавалі ў суботу, 21 сьнежня, дзень нараджэньня былога савецкага дыктатара.
Былы расейскі алігарх Міхаіл Хадаркоўскі пасьля памілаваньня заявіў, што не зьбіраецца займацца палітыкай і змагацца за вяртаньне актываў сваёй былой нафтавай кампаніі ЮКОС.
Сто тысячаў украінцаў сабраліся на Народнае веча ў Кіеве. Удзельнікі акцыі прагаласавалі за стварэньне Народнага аб’яднаньня «Майдан». Вечарам выступае Крамбамбуля.
Лідэры трох апазыцыйных сілаў Арсень Яцанюк, Віталь Клічко і Алег Цягнібок абвясьцілі правядзеньне новага Народнага веча на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, што павінна пачацца апоўдні (13:00 па менскім часе), і заклікалі грамадзянаў далучыцца.
Арганізаваныя на гэтым тыдні ў Жэнэве перамовы экспэртаў па іранскай ядзернай праграме прасоўваюцца павольна.
Экс-кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі сёньня днём дасьць прэсавую канфэрэнцыю ў Бэрліне, куды ён прыбыў у пятніцу пасьля таго, як быў вызвалены з калёніі ў Карэліі.
У дыскусіі ўдзельнічаюць супрацоўнікі ўкраінскай і расейскай службаў Радыё Свабода Наталка Чурыкава і Андрэй Шары. На скайп-сувязі зь Менску — аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч.
Якая начынка ў крамлёўскіх пернікаў для Ўкраіны? Лукашэнка на фоне Пуціна і Януковіча — трэці, які радуецца, ці трэці лішні? Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Юры Дракахруст. У перадачы ўдзельнічаюць Наталка Чурыкава, Андрэй Шары і Валер Карбалевіч.
Зрынутаму прэзыдэнту Эгіпта Махамеду Мурсі прад'яўленыя абвінавачваньні па справе аб ўцёках з турмы ў 2011 годзе.
Урады Расеі і Беларусі дамовіліся пра тое, што цягам першага паўгодзьдзя 2014 году ў Беларусь будзе даслана 11,5 мільёна тон сырой нафты. Паведамленьне пра гэта 21 сьнежня зьявілася на афіцыйным сайце ўраду Расеі.
Памілаваны ўказам прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна Міхаіл Хадаркоўскі, які ўчора пасьля вызваленьня паляцеў у Нямеччыну, можа вярнуцца на радзіму, калі палічыць патрэбным.
У Іраку ў суботу ахвярамі гвалту сталі 13 чалавек. Пра гэта паведамляюць мясцовыя ўлады і лекары.
У гарадах Стамбуле, Кайсеры, Карсе, Ізьміры і іншых гарадах Турэччыны адбываюцца шматтысячныя антыўрадавыя мітынгі з удзелам апазыцыі, моладзі і прафсаюзаў.
Апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Віктар Карняенка і Анатоль Лябедзька падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам. Яны хочуць у нядзелю 5 студзеня наступнага году з 12 да 13 гадзінаў правесьці аўтапрабег па галоўнай магістралі сталіцы.
Вызвалены напярэдадні Міхаіл Хадаркоўскі сёньня ў Бэрліне сустрэўся са сваім сынам Паўлам. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар былога кіраўніка ЮКАСа Вольга Піспанен.
Пасьля прыбыцьця ў Бэрлін Хадаркоўскі разьмясьціўся ў гатэлі «Адлон» побач з Брандэбургскімі брамамі. Гатэль абложаны журналістамі.
Учора акруговы суд Манхэтэна прад’явіў Сулейману Абу Гейту абвінавачваньні ў аказаньні дапамогі тэрарыстам грашыма і рэсурсамі і датычнасьці да змовы з мэтай прадастаўленьня гэтай дапамогі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на сваёй прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што Злучаныя Штаты пачнуць 2014 год з мацнейшай эканомікай.
Вызвалены з турмы расейскі бізнэсовец, былы кіраўнік кампаніі «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі 20 сьнежня прыляцеў у Бэрлін. У аэрапорце яго сустракаў былы міністар замежных спраў Нямеччыны Ганс-Дытрых Геншэр, а таксама супрацоўнікі МЗС Нямеччыны.
У Кіеве спэцназ блякаваў подступы да некаторых цэнтральных вуліц і плошчаў з-за перамяшчэньня па горадзе прэзыдэнцкага картэжу. Як доўга можа стаяць Майдан і якімі могуць быць сцэнары далейшых дзеяньняў пратэстоўцаў?
Як ўспрынялі навіну пра памілаваньне Міхаіла Хадаркоўскага былыя беларускія палітвязьні? Што яны думаюць пра магчымасьць ранейшага выхаду на волю палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі?
Удзельнікі кааліцыі «Народны рэфэрэндум» 20 сьнежня прадставілі журналістам шэсьць пытаньняў, якія яны прапануюць вынесьці на народнае галасаваньне.
Аўтамабілісты падтрымалі заклік у сацыяльных сетках і далучыліся да да акцыі «Стоп-падатак».<b>Дадаліся фота і відэа</b>
Як вядома, вялікае бачыцца на адлегласьці. Хоць ад 19 сьнежня 2010 году нас аддзяляе і ня надта вялікі час, нейкія трэнды ўсё ж можна разгледзець.
Што можа абазначаць закупка Расеяй украінскіх дзяржаўных аблігацый на 15 мільярдаў даляраў, а таксама адчувальная зьніжка ў цане на расейскі газ для Ўкраіны, пра што ў Маскве дамовіліся ўкраінскі і расейскі прэзыдэнты?
У Бабруйску актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі расказалі жыхарам пра кіеўскі майдан. Яны распаўсюдзілі каля трохсот асобнікаў адмысловага нумара газэты «Новы час» аб пратэстнай акцыі ўкраінцаў супраць непадпісаньня прэзыдэнтам краіны Віктарам Януковічам дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
У сакавіку 2014 году ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары ў мясцовыя саветы. Праваабаронцы БХК і «Вясны» абвясьцілі, што пачынаюць доўгатэрміновае назіраньне за тым, як пройдзе выбарчая кампанія.
Дзярждэпартамэнт ЗША ў трэцюю гадавіну падзеяў 19 сьнежня 2010 году паўтарыў свой заклік вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў у Беларусі.
Брытанскі актор Х'ю Грант зьвярнуўся да беларусаў з нагоды трэцяй гадавіны жорсткага разгону Плошчы-2010.
Перасьледаваны за акцыі на Случчыне не ўпершыню, ён лічыць сваім абавязкам штогод такім чынам нагадваць пра Слуцкае паўстаньне ды ягоных герояў. Што пабуджае прадпрымальніка да гэткай дзейнасьці — ён раскажа ў «Вольнай студыі».
Экс-кіраўнік ЮКОСу Міхаіл Хадаркоўскі, памілаваны прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, пасьля вызваленьня вылецеў у Нямеччыну, паведамілі РИА-Новости ў прэс-бюро Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі.
Празь нейкі час начальства раптам даведаецца да сваёй радасьці, што паменшала сьвядомых беларусаў, і да смутку – што палякаў сьвядомых, наадварот, стала значна болей.
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч падчас сумеснага пасяджэньня палатаў Нацыянальнага сходу заявіў, што ў якасьці адной з умоў прыватызацыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Беларусь прапанавала расейскай кампаніі «Роснефть» павялічыць да 2020 году пастаўкі нафты ў Беларусь да 20 мільёнаў тон.
19 сьнежня ў цэнтры Прагі на Старамесцкай плошчы адбылася акцыя, прысьвечаная ўгодкам разгону дэманстрацыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні былога кіраўніка кампаніі «ЮКОС» Міхаіла Хадаркоўскага. Указ, разьмешчаны на афіцыйным сайце Крамля, уступае ў сілу з дня падпісаньня, 20 снежня.
Расея не спыняе намаганьняў, каб забараніць сваёй былой спартоўцы Анастасіі Каліне выступаць за зборную Беларусі па біятлёне.
Вярхоўны камісар Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан выказала шкадаваньне з нагоды сьмяротнага прысуду, вынесенага Менскім абласным судом.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ЗША і Куба ня маюць дыпляматычных адносін, аднак у адпаведнасьці з дамовай 1977 году ў Гаване і Вашынгтоне дзейнічаюць аддзелы інтарэсаў дзьвюх краін.
Блізу сотні ўкраінцаў і беларусаў прыйшлі 19 сьнежня да сьценаў амбасады Беларусі ва Ўкраіне, каб выказаць словы падтрымкі палітычным вязьням рэжыму Лукашэнкі. Свой паход удзельнікі распачалі з майдану Незалежнасьці.
Госьцем нашага эфіру будзе палітоляг Алесь Лагвінец, які некалькі дзён бярэ ўдзел у акцыях абароны музэя Максіма Багдановіча ў Менску.
Нямецка-швайцарская няўрадавая праваабарончая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights», якая ад 2009 году праводзіць незалежны маніторынг палітычна матываваных спраў і судовых працэсаў у Беларусі, зрабіла адмысловую заяву ў сувязі з трэцяй гадавінай падзеяў на Плошчы ў Менску.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за звальненьне ад крымінальнай адказнасьці ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту ў краіне.
Загрузіць яшчэ