У Кіеве на майдане Незалежнасьці сёньня праходзіць шостае «народнае веча» пад лёзунгам «Салідарнасьць супраць тэрору». Па дадзеных агенцтва УНІАН, на «эўрамайдане» сабраліся звыш дзесяці тысяч чалавек.
Як перадае «Украінская праўда», на вечы плянуецца зацьвердзіць маніфэст, які быў узгоднены на пасяджэньні аб’яднаньня «Майдан» напярэдадні.
Таксама паведамляецца, што калёна ў складзе больш за 250 аўтамабіляў накіравалася з Хрэшчатыка пікетаваць рэзыдэнцыю першых асобаў дзяржавы. Удзельнікі «аўтамайдану» плянуюць сёньня наведаць рэзыдэнцыю прэзыдэнта, старшыні Вярхоўнай Рады і прэм’ер-міністра Украіны. На выезьдзе з Кіева да ўдзельнікаў «аўтамайдану» далучыцца і калёна раварыстаў.
Мітынгі ў цэнтры Кіева не спыняюцца з 21 сьнежня, калі ўрад прыняў рашэньне прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня пагаднення аб асацыяцыі з Эўразьвязам.