У Эгіпце ў нядзелю адбыўся выбух ля будынка ваеннай выведкі, у выніку якога параненыя чацьвёра вайскоўцаў, разбураная адна са сьценаў. Напад адбыўся ў вёсцы Аншас ў правінцыі Шаркія, за некалькі кілямэтраў ад сталіцы Каіра, у якім разьмешчаны цэлы шэраг ваенных аб’ектаў.
Мяркуюць, што гаворка ідзе пра выбух замаванага аўтамабіля. Вайскоўцы назвалі гэты напад «баязьлівым тэрарыстычным актам».
Гэта ўжо прынамсі трэці такі выбух у Эгіпце за апошні тыдзень. У чацьвер пяць чалавек былі параненыя ў выніку выбуху ў аўтобусе ў Каіры. А ў аўторак сьмяротнік на замінаваным аўтамабілі падарваўся ля будынка паліцыі ў горадзе Мансура, у выніку чаго загінулі 15 або 16 чалавек і каля ста былі параненыя.
Таксама ў нядзелю ў Каіры працягваліся сутычкі паміж сілавікамі і студэнтамі вядучага ісламскага рэлігійнага унівэрсытэту «Аль-Азгар», прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта-ісламіста Мухамада Мурсі.
У суботу ў такіх сутычках загінуў адзін студэнт, калі паліцыя ўварвалася на тэрыторыю ўнівэрсытэцкага мястэчка, дзе студэнты падпалілі адзін з будынкаў, каб вызваліць шлях пажарным. Тады ж затрымалі дзясяткі студэнтаў, у якіх выявілі зброю або ўзгаральныя вадкасьці.
У пятніцу ў сутычках паміж сілавікамі і прыхільнікамі Мурсі ў розных месцах Эгіпту загінулі ня менш за чатыры чалавекі.
Становішча ў Эгіпце напружылася, калі пасьля выбуху ў Мансуры часовыя ўлады краіны афіцыйна назвалі тэрарыстычнай арганізацыяй ісламісцкі рух Браты-мусульмане, з шэрагаў якога выйшаў і зрынуты прэзыдэнт і сябры якога складаюць галоўную масу яго прыхільнікаў .