Зрынутаму прэзыдэнту Эгіпта Махамеду Мурсі прад'яўленыя абвінавачваньні па справе аб ўцёках з турмы ў 2011 годзе.
Урады Расеі і Беларусі дамовіліся пра тое, што цягам першага паўгодзьдзя 2014 году ў Беларусь будзе даслана 11,5 мільёна тон сырой нафты. Паведамленьне пра гэта 21 сьнежня зьявілася на афіцыйным сайце ўраду Расеі.
Памілаваны ўказам прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна Міхаіл Хадаркоўскі, які ўчора пасьля вызваленьня паляцеў у Нямеччыну, можа вярнуцца на радзіму, калі палічыць патрэбным.
У Іраку ў суботу ахвярамі гвалту сталі 13 чалавек. Пра гэта паведамляюць мясцовыя ўлады і лекары.
У гарадах Стамбуле, Кайсеры, Карсе, Ізьміры і іншых гарадах Турэччыны адбываюцца шматтысячныя антыўрадавыя мітынгі з удзелам апазыцыі, моладзі і прафсаюзаў.
Апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Віктар Карняенка і Анатоль Лябедзька падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам. Яны хочуць у нядзелю 5 студзеня наступнага году з 12 да 13 гадзінаў правесьці аўтапрабег па галоўнай магістралі сталіцы.
Вызвалены напярэдадні Міхаіл Хадаркоўскі сёньня ў Бэрліне сустрэўся са сваім сынам Паўлам. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар былога кіраўніка ЮКАСа Вольга Піспанен.
Пасьля прыбыцьця ў Бэрлін Хадаркоўскі разьмясьціўся ў гатэлі «Адлон» побач з Брандэбургскімі брамамі. Гатэль абложаны журналістамі.
Учора акруговы суд Манхэтэна прад’явіў Сулейману Абу Гейту абвінавачваньні ў аказаньні дапамогі тэрарыстам грашыма і рэсурсамі і датычнасьці да змовы з мэтай прадастаўленьня гэтай дапамогі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на сваёй прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што Злучаныя Штаты пачнуць 2014 год з мацнейшай эканомікай.
Вызвалены з турмы расейскі бізнэсовец, былы кіраўнік кампаніі «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі 20 сьнежня прыляцеў у Бэрлін. У аэрапорце яго сустракаў былы міністар замежных спраў Нямеччыны Ганс-Дытрых Геншэр, а таксама супрацоўнікі МЗС Нямеччыны.
У Кіеве спэцназ блякаваў подступы да некаторых цэнтральных вуліц і плошчаў з-за перамяшчэньня па горадзе прэзыдэнцкага картэжу. Як доўга можа стаяць Майдан і якімі могуць быць сцэнары далейшых дзеяньняў пратэстоўцаў?
Як ўспрынялі навіну пра памілаваньне Міхаіла Хадаркоўскага былыя беларускія палітвязьні? Што яны думаюць пра магчымасьць ранейшага выхаду на волю палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі?
Удзельнікі кааліцыі «Народны рэфэрэндум» 20 сьнежня прадставілі журналістам шэсьць пытаньняў, якія яны прапануюць вынесьці на народнае галасаваньне.
Аўтамабілісты падтрымалі заклік у сацыяльных сетках і далучыліся да да акцыі «Стоп-падатак».<b>Дадаліся фота і відэа</b>
Як вядома, вялікае бачыцца на адлегласьці. Хоць ад 19 сьнежня 2010 году нас аддзяляе і ня надта вялікі час, нейкія трэнды ўсё ж можна разгледзець.
Што можа абазначаць закупка Расеяй украінскіх дзяржаўных аблігацый на 15 мільярдаў даляраў, а таксама адчувальная зьніжка ў цане на расейскі газ для Ўкраіны, пра што ў Маскве дамовіліся ўкраінскі і расейскі прэзыдэнты?
У Бабруйску актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі расказалі жыхарам пра кіеўскі майдан. Яны распаўсюдзілі каля трохсот асобнікаў адмысловага нумара газэты «Новы час» аб пратэстнай акцыі ўкраінцаў супраць непадпісаньня прэзыдэнтам краіны Віктарам Януковічам дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
У сакавіку 2014 году ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары ў мясцовыя саветы. Праваабаронцы БХК і «Вясны» абвясьцілі, што пачынаюць доўгатэрміновае назіраньне за тым, як пройдзе выбарчая кампанія.
Дзярждэпартамэнт ЗША ў трэцюю гадавіну падзеяў 19 сьнежня 2010 году паўтарыў свой заклік вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў у Беларусі.
Брытанскі актор Х'ю Грант зьвярнуўся да беларусаў з нагоды трэцяй гадавіны жорсткага разгону Плошчы-2010.
Перасьледаваны за акцыі на Случчыне не ўпершыню, ён лічыць сваім абавязкам штогод такім чынам нагадваць пра Слуцкае паўстаньне ды ягоных герояў. Што пабуджае прадпрымальніка да гэткай дзейнасьці — ён раскажа ў «Вольнай студыі».
Экс-кіраўнік ЮКОСу Міхаіл Хадаркоўскі, памілаваны прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, пасьля вызваленьня вылецеў у Нямеччыну, паведамілі РИА-Новости ў прэс-бюро Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі.
Празь нейкі час начальства раптам даведаецца да сваёй радасьці, што паменшала сьвядомых беларусаў, і да смутку – што палякаў сьвядомых, наадварот, стала значна болей.
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч падчас сумеснага пасяджэньня палатаў Нацыянальнага сходу заявіў, што ў якасьці адной з умоў прыватызацыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Беларусь прапанавала расейскай кампаніі «Роснефть» павялічыць да 2020 году пастаўкі нафты ў Беларусь да 20 мільёнаў тон.
19 сьнежня ў цэнтры Прагі на Старамесцкай плошчы адбылася акцыя, прысьвечаная ўгодкам разгону дэманстрацыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні былога кіраўніка кампаніі «ЮКОС» Міхаіла Хадаркоўскага. Указ, разьмешчаны на афіцыйным сайце Крамля, уступае ў сілу з дня падпісаньня, 20 снежня.
Расея не спыняе намаганьняў, каб забараніць сваёй былой спартоўцы Анастасіі Каліне выступаць за зборную Беларусі па біятлёне.
Вярхоўны камісар Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан выказала шкадаваньне з нагоды сьмяротнага прысуду, вынесенага Менскім абласным судом.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ЗША і Куба ня маюць дыпляматычных адносін, аднак у адпаведнасьці з дамовай 1977 году ў Гаване і Вашынгтоне дзейнічаюць аддзелы інтарэсаў дзьвюх краін.
Блізу сотні ўкраінцаў і беларусаў прыйшлі 19 сьнежня да сьценаў амбасады Беларусі ва Ўкраіне, каб выказаць словы падтрымкі палітычным вязьням рэжыму Лукашэнкі. Свой паход удзельнікі распачалі з майдану Незалежнасьці.
Госьцем нашага эфіру будзе палітоляг Алесь Лагвінец, які некалькі дзён бярэ ўдзел у акцыях абароны музэя Максіма Багдановіча ў Менску.
Нямецка-швайцарская няўрадавая праваабарончая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights», якая ад 2009 году праводзіць незалежны маніторынг палітычна матываваных спраў і судовых працэсаў у Беларусі, зрабіла адмысловую заяву ў сувязі з трэцяй гадавінай падзеяў на Плошчы ў Менску.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за звальненьне ад крымінальнай адказнасьці ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту ў краіне.
Тры гады таму 19 сьнежня ў Менску была жорстка разагнаная шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Патрабаваньне не дапусьціць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў увойдзе ў праграмы ўсіх кандыдатаў ад Партыі БНФ на мясцовых выбарах. Пра гэта заявіў сёньня старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
Некаторыя гамельчукі добраахвотна езьдзяць у Кіеў на Эўрамайдан, каб падтрымаць украінцаў у змаганьні за эўрапейскую будучыню. Акцыі салідарнасьці з суседзямі спрабуюць ладзіць дэмакратычныя актывісты і ў Гомелі.
Кіраўнік Расеі заявіў на сваёй вялікай прэсавай канфэрэнцыі, што экс-кіраўнік «ЮКАСУ» напісаў прашэньне аб памілаваньні. Указ аб вызваленьні прадпрымальніка будзе падпісаны ў бліжэйшы час.
Статус назіральніка Ўкраіны ў Мытным саюзе і ў Эўразійскім эканамічным саюзе не супярэчыць асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у інтэрвію мясцовым СМІ.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін правёў сёньня вялікую прэс-канфэрэнцыю ў Маскве. На ёй прысутнічалі больш за 1300 расейскіх і замежных журналістаў. Яна працягвалася больш за тры гадзіны.
Узгадваючы, як 22 гады таму распаўся Савецкі Саюз, жыхары 7 з 11 краін, якія былі часткаю Саюзу, схіляюцца да таго, што распад нанёс шкоду іхнім краінам.
Агульнанацыянальны Дзень пікетаў супраць расейскіх вайсковых базаў у Беларусі мяркуюць правесьці прадстаўнікі Партыі БНФ падчас збору падпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.
Актывісты Руху салідарнасьці «Разам» і незалежнага прафсаюзу РЭП правялі акцыю да трэцяй гадавіны Плошчы-2010.
У сеціве зьявілася кніга «Дыктатар. Неверагодная гісторыя зьвяржэньня».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 19 сьнежня ў дзевяты раз правядзе вялікую прэсавую канфэрэнцыю для расейскіх і замежных журналістаў.
У ноч на 19 сьнежня шэраг помнікаў у Гомелі апранулі ва ўкраінскія сьцягі.
У Маскве 19 сьнежня адновяць мэмарыяльную дошку Леаніду Брэжневу, дэмантаваную ў 1991 годзе.
29 дзень акцыі пратэсту ў Кіеве супраць спыненьня эўраінтэграцыі Ўкраіны.
Вечарам 19 сьнежня 2010 году ў Менску адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальшаваньня выбараў. Спэцназ разагнаў акцыю. Было затрымана каля 700 чалавек.
Загрузіць яшчэ