Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі году: У Лукашэнкі няма даверу на Захадзе


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец

Якія вынікі 2013 году для Беларусі на заходнім вэктары, у дачыненьнях з Эўразьвязам? Ці чакаць у 2014 годзе пашырэньня санкцыяў? Пра гэта карэспандэнт Свабоды гутарыў з палітолягам Алесем Лагвінцом.

Гэта быў год страчаных магчымасьцяў, год падвешаных адносінаў. Калі афіцыйны Менск не захацеў адкрыта і паўнафарматна супрацоўнічаць з Эўразьвязам. А ЭЗ, зразумела, настойваў на вызваленьні палітвязьняў. Пэўныя спадзевы на наступны год застаюцца. Гэта зьвязана з працягам удзелу Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве», з абяцаньнямі афіцыйнага Менску распачаць перамоўны працэс адносна дамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму. І наагул гэта абумоўлена тым, што Менск знаходзіцца пад усё большым ціскам з боку Масквы.

— Асноўнае пытаньне — вызваленьне палітвязьняў — так і не было вырашана. Ці ёсьць у эўрапейцаў нейкія дадатковыя мэханізмы, нейкі патэнцыял, каб гэтае пытаньне вырашыць?

Патэнцыял адносна невялікі. Можа, ЭЗ і ЗША крыху падвысяць ціск на афіцыйны Менск напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі. Але калі ўнутры краіны недастатковы ціск на ўладу, то ціск звонку мае абмежаваны эфэкт. Варта зважаць на тое, што ёсьць трэці гегемон — гэта Расея. Які заўсёды гатовы прыйсьці на дапамогу афіцыйнаму Менску, калі той трапляе пад значную крытыку з боку Захаду.

— Увесь час кажуць пра палітыку арэляў, якой трымаецца афіцыйны Менск. На якім баку гэтыя арэлі былі часьцей у 2013 годзе?
Ніхто з сур’ёзных палітыкаў ня будзе ставіць свой аўтарытэт на магчымасьць аднаўленьня дыялёгу з Лукашэнкам

— Арэлі былі, зразумела, на ўсходнім баку. І яны там, здаецца, застаюцца. Амплітуда гэтых арэляў становіцца ўсё меншай. Бо на Захадзе ня маюць ілюзіяў адносна дамоваздольнасьці рэжыму Лукашэнкі, і Лукашэнка ня можа моцна шантажаваць Маскву тым, што ён нібыта сыдзе на Захад. У яго няма даверу на Захадзе, ніхто з сур’ёзных палітыкаў ня будзе ставіць свой аўтарытэт на магчымасьць аднаўленьня дыялёгу з Лукашэнкам і на ягоную выніковасьць. Таму Лукашэнка наўрад ці здольны радыкальна памяняцца і абраць іншы шлях разьвіцьця Беларусі, чым той, які ён цяпер прапаноўвае. А гэта шлях утрыманьня асабістай улады, вымольваньня ільготаў з боку Расеі. І, збольшага зьнешняе, ваганьне паміж Захадам і Ўсходам, пры тым, што Ўсход мае ўсё большую прысутнасьць і фармалізаванае заангажаваньне ў беларускія справы.

— Ці варта чакаць пашырэньня санкцыйнага сьпісу неўязных у краіны ЭЗ?

— Наўрад ці які бок будзе рабіць рэзкія крокі. І таму сьпіс застанецца прыкладна ў такім жа самім выглядзе. Афіцыйны Менск, відаць, спадзяецца, што размовы пра дамову аб спрошчаным візавым рэжыме найперш будуць тычыцца тых, каго сёньня гэты візавы рэжым ізалюе, то бок прадстаўнікоў рэжыму і яго галоўнага прадстаўніка. Гэта ключавое пытаньне ў патрабаваньнях рэжыму да Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG