Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праблему грамадзянства мітрапаліта Паўла пакуль ня вырашылі


Мітрапаліт Павал
Мітрапаліт Павал

Пытаньне па наданьне мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Паўлу беларускага грамадзянства яшчэ абмяркоўваецца.

Пра гэта паведаміў намесьнік прэсавага сакратара Менскай епархіяльнай управы Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы (БПЦ) Мікалай Шульмін.

Паводле артыкулу 13 закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях», кіраўніком рэлігійнай арганізацыі «можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Пакуль што беларускі мітрапаліт Павал застаецца грамадзянінам Расеі.

Мікалай Шульмін паведаміў, што мітрапаліт Павал прыедзе ў Менск 4 студзеня. А ўжо а 10-й гадзіне 5 студзеня ён ачоліць набажэнства ў менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы, паведамляе БелаПАН.

29 сьнежня ў эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ было паказана інтэрвію зь мітрапалітам Паўлам, у якім той заявіў, што мае намер займацца з Аляксандрам Лукашэнкам «соработничеством», калі «кожны будзе выконваць сваю справу, сваю місію»:

«Мяне радуе, што Аляксандар Рыгоравіч выдатна ведае сытуацыю ў краіне і выдатна ведае значэньне царквы, значэньне веры для кожнага чалавека. Мяне радуе яго шчырае стаўленьне да царквы», — заявіў мітрапаліт Павал.

Ён перакананы, што беларусы разумеюць, хто іх кіраўнік, і «ні ў кога ня ўзьнікне думкі зьмяніць напрамак, паводле якога сёньня ідзе беларускі народ і Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG