Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі загаварылі пра вяртаньне сьмяротнае кары


Краіны, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне
Краіны, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне

Дэпутаты расейскай дзярждумы ўнесьлі ініцыятыву аб адмене мараторыя на сьмяротнае пакараньне.

Пасьля двух трагічных выбухаў у Валгаградзе парлямэнтары пачалі бурна абмяркоўваць ўзмацненьне жорсткасьці законаў, накіраваных на барацьбу з тэрарызмам.

Тым часам сябры Савету Фэдэрацыі зьбіраюцца зрабіць больш жорсткім дзейнае антытэрарыстычнае заканадаўства. Раней упаўнаважаны ў правах чалавека ў Расеі Ўладзімер Лукін асудзіў заклікі зьняць мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Ініцыятарам вяртаньня сьмяротнае кары выступіў дэпутат ад фракцыі ЛДПР Раман Худзякоў.

«Прапаную адмяніць мараторый на сьмяротнае пакараньня для тэрарыстаў, пэдафілаў, сэрыйных забойцаў, наркабаронаў, а таксама тых, па віне каго адбыліся на транспарце вялікія трагедыі з чалавечымі ахвярамі», – перадае словы дэпутата «Інтэрфакс».

Яшчэ раней кіраўніца камітэту бясьпекі дзярждумы Ірына Яравая прапанавала адмяніць мараторый на сьмяротнае пакараньне. У адказ на гэта кіраўнік камітэту ніжняй палаты ў грамадзянскім, крымінальным, арбітражным і працэсуальным заканадаўстве Павел Крашаніньнікаў падкрэсьліў: «Сьмяротнае пакараньне ня будзе эфэктыўнай мерай для таго чалавека, які сам сябе прыйшоў падрываць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG